Адкрыць галоўнае меню

Сельская гаспадарка Германіі інтэнсіўная, высокаэфектыўная і прадукцыйная. Германія валодае спрыяльнымі для вырошчання культур умеранага пояса і жывёлагадоўлі агракліматычныя ўмовы: пераходны ад марскога да кантынентальнага клімат з дастатковай колькасцю і раўнамерным размеркаваннем ападкаў, даволі урадлівыя глебы. Раўнінны і нізкагорны рэльеф дазваляе выкарыстоўваць у сельскагаспадарчых мэтах амаль усю тэрыторыю краіны, пры гэтым пад раллю выкарыстоўваецца каля 35 % зямель. У сельскай гаспадарцы ствараецца каля 0,7 % ВУП краіны і занята 1,4 % працоўнай сілы.[1]

Пасля аб'яднання двух Германій краіна стала найбуйнейшым сельскагаспадарчым вытворцам Еўропы, аднак нават высокаінтэнсіўная сельская гаспадарка пакрывае патрэбы насельніцтва і прамысловасці не больш чым на 80 %. Як і Японія, Германія з'яўляецца найбуйнейшым у свеце імпарцёрам сельгаспрадукцыі — мяса, харчовага і кармавога збожжа, алею, гародніны і садавіны.

ЖывёлагадоўляПравіць

Больш за 3/4 кошту сяльгаспрадукцыі дае жывёлагадоўля: развядзенне малочнайбуйной рагатай жывёлы і свінагадоўля (вытворчасць цвёрдых сыроў, масла і мясапрадуктаў). Па пагалоўі свіней краіна лідзіруе ў Еўропе. Раслінаводства адыгрывае другарадную ролю і спецыялізуецца пераважна на вытворчасці кармоў: кармавых карняплодаў, кукурузы на зялёны корм і сілас, кармавых траў. Разводзяць таксама авечак і коз, вялікія тэрыторыі займаюць пашы.

РаслінаводстваПравіць

Важнай прадукцыяй раслінаводства з'яўляюцца збожжавыя: пшаніца, жыта, авёс. Германію адрознівае высокая ўраджайнасць пшаніцы — да 70 ц/га, а па яе сборы Германія займае дзясятае месца ў свеце (24 млн тон у 2017)[2]. Па вырошчванні ячменю (11 млн тон) Германію апярэджваюць толькі Расія і Аўстралія. Спецыяльныя гатункi ячменю вырошчваюць для вытворчасці піва. Сярод іншых напрамкаў вылучаецца вытворчасць цукровых буракоў. Баварыя — найбуйнейшы ў свеце раѐн хмеляводства. Ва Усходняй Германіі вялікія плошчы адведзены пад бульбу. З алейных культур вырошчваюць рапс, пасевы якога значна перавышаюць пасевы сланечніка. У Заходняй Германіі вінаградарства па аб’ѐме таварнай прадукцыі пераўзыходзiць пладаводства і агародніцтва. Вінаградарства і вінаробства лепш за ўсё развіваюцца ў далінах рэк Рэйн і Мозель (знакамітыя Рэйнскія і Мозельскія віны).

Зноскі