Селядцовыя, селядцы (Clupeidae) — сямейства рыб атрада селядцападобных.
Біялагічнае апісаннеПравіць
Даўжыня 35—45 см, у прахадных форм да 75 см, маса да 2 кг. Цела сціснутае з бакоў, укрытае вялікай цыклоіднай луской. Спіна зеленавата-шэрая, бакі і бруха серабрыстыя. Характэрна адсутнасць прабадной лускі бакавой лініі (ёсць толькі 2—5 адразу за галавой). На галаве развітыя сейсмасенсорныя каналы. Уздоўж сярэдняй лініі бруха ў многіх відаў ёсць кіль з прывостранай лускі. Кормяцца пераважна планктоннымі беспазваночнымі.
Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Субантарктыкі, разнастайныя ў тропіках; некаторыя віды ва ўмераных і халодных водах.
- Селядцовыя // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.