Селязень (карагод)

(Пасля перасылкі з Селязень, карагод)

Селязень — старадаўняя беларуская гульня — карагод. Адзін з удзельнікаў (селязень) стаіць пасярод карагода і жартаўліва паказвае, як скачуць старыя бабы, маладзіцы, хлопцы. Удзельнікі карагода ходзяць і спяваюць:

Селязень
Кірунак: народны
Вытокі: беларускі абрадавы танец
Роднасныя:
карагод
Гл. таксама:
Журавель, Гуканне вясны

Селязенька насаты,
Маладзец кудраваты,
Скажы, селязенька,
старыя бабы скачуць?

Затым спяваў «селязень» ці іншая група. У рухах удзельнікаў выразныя рысы пластычнага пераўвасаблення.

На Палессі гульня называлася «Селязня вадзіць» і выконвалася пад музыку. Вядомыя і сучасныя запісы «Селязня» ў Беларусі. У некаторых раёнах ролю селязня выконвае «Каза».

У гульні праяўляецца культ вадаплаўнай птушкі. Людзі «гукалі вясну», хадзілі ў некаторых раёнах з караваем, на якім узоры з качачкамі, з печывам у выглядзе птушак. Селязень (качачка) — сімвал вясны, кахання, нездарма ён прысутнічаў амаль на ўсіх этапах традыцыйнага вяселля. Вера продкаў у птушак зарадзілася ў глыбокай старажытнасці. Пафарбаваныя яйкі  (руск.) таксама былі абавязковымі ў вясновых абрадах[1].

Зноскі

  1. Лозка 1989, с. 458.

Літаратура правіць