Селянін (аднадзёнка)
«Селянін» — грамадска-палітычная газета-аднадзёнка, выдадзеная ў Вільні 8 жніўня 1925 года пад рэдакцыяй Язэпа Туркевіча і 15 студзеня 1928 года пад рэдакцыяй Антона Шапеля. У матэрыялах, якія змяшчаліся на яе старонках, патрабавалася адкрыцця школаў на беларускай мове, развіцця беларускай культуры. Змяшчала карэспандэнцыю з Варшавы і Белавежы, інфармавала пра жыццё беларусаў у Літве.
«Селянін» | |
---|---|
Тып | аднадзёнка |
Рэдактар | Язэп Туркевіч, Антоній Шапель |
Заснавана | 8 жніўня 1925 і 15 студзеня 1928 |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс | Вільня, Людвісарская вул. 2-3 |
Спасылкі
правіць- «Селянін» (1925) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх
- «Селянін» (1928) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх