Сэлія

(Пасля перасылкі з Селія)

Сэлія (лат.: Sēlija, літ.: Sėla), таксама вядома як Аўгшзэмэ (лат.: Augšzeme літаральна Высокая зямля) — культурны рэгіён Латвіі, усходняя частка гістарычнага рэгіёна Зэмгале. Называецца ад балцкага племені селаў. Плошча складае 5 227 км².

Сэлія ў Латвіі

Пасля ўтварэння Латвійскай Рэспублікі Сэлія ўключана ў склад Зэмгале і складалася з Ілуксцкага і Екабпілскага раёнаў.

1 ліпеня 2021 года ўступіў у сілу ініцыяваны прэзідэнтам Латвіі і зацверджаны Сеймам «Закон пра гістарычныя землі Латвіі», закліканы абараніць і ўмацаваць унікальнасць і разнастайнасць латышскай культуры і мовы[1]. Гэта першы заканадаўчы акт у Латвійскай Рэспубліцы, у якім афіцыйна згадвае Сэлію і вызначаецца яе культурна-гістарычная тэрыторыя.

Сцяг Сэлii

Сёння ёсць Таварыства Сэліі і афіцыйны сцяг чырвона, белага і зялёнага колераў.

Крыніцы

правіць
  1. Latviešu vēsturisko zemju likums (лат.). LIKUMI.LV. Праверана 14 снежня 2023.

Спасылкі

правіць