Семіха Берксой (турэцк.: Semiha Berksoy, нар. 24 мая 1910, Канстанцінопаль, Асманская імперыя — 15 жніўня 2004, Стамбул, Турцыя) — турэцкая оперная спявачка і актрыса тэатра і кіно. Лічыцца першай опернай спявачкай Турцыі. Дзяржаўны артыст Турцыі (1998).

Семіха Берксой
турэцк.: Semiha Berksoy
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 мая 1910(1910-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 2004(2004-08-15)[1][2] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Zeliha Berksoy[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Інструменты вакал
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў Стамбульскім квартале Чэнгелькёй. Маці была мастачкай. Семіха вучылася ў Стамбульскай кансерваторыі.

Кар’ера Семіхі Беркса пачалася з ролі Семіхі ў першым турэцкім гукавым фільме «İstanbul Sokaklarında», знятым Мухсінам Эртугрулам у 1931 годзе. Затым грала ў аперэтах у стамбульскіх тэатрах. У 1934 годзе выканала першую турэцкую оперу «Özsoy». У тым жа годзе яна дэбютавала на міжнароднай сцэне, выступіўшы ў Германіі і Партугаліі. У 1939 годзе Семіха Берксой выканала арыю Арыядны з оперы «Арыядна на Наксасе».

У 1972 годзе завяршыла кар’еру опернай спявачкі, але працягнула граць у тэатры[4].

Памерла 15 жніўня 2004 года ў Стамбуле ад ускладненняў пасля аперацыі на сэрцы. У Семіхі засталася дачка Зеліха Берксай[4].

24 мая 2019 года, у дзень ста дзевяці гадоў з дня нараджэння Сяміхі Беркса, Кампанія Гугл выпусціла дудл, прысвечаны ёй[5].

Зноскі

  1. Semiha Berksoy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Semiha Berksoy // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Turkish // (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2020.
  4. а б Sebnem Arsu (August 23, 2004) «Semiha Berksoy, 94, Turkish Star of Opera and Art, Dies» Архівавана 25 верасня 2013., The New York Times.
  5. Semiha Berksoy’s 109th Birthday (англ.). Google (24 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 26 верасня 2019.