Сем вольных мастацтваў
«Сем вольных мастацтваў» (лац.: Septem artes liberales, ingenuae, bonae): навучальныя прадметы («навукі») у сярэднявечнай школе і на падрыхтоўчых («артыстычных») факультэтах універсітэтаў.
У лік сямі вольных мастацтваў уваходзілі: граматыка, рыторыка, дыялектыка (1-ы цыкл, трывіум) і арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка (2-і цыкл, квадрывіум).
Як сістэма ведаў, «сем мастацтваў» склаліся ў антычны перыяд. Такія заняткі лічыліся вартымі таго, каб іх практыкаваў свабодны чалавек (у адрозненне ад іншых, якія павінны выконваць рабы). У Сярэднявеччы выкладанне сямі вольных мастацтваў мела багаслоўскі ўхіл, у канцы Сярэднявечча і ў эпоху Адраджэння — свецкі. Сістэму сямі вольных мастацтваў замяніла сістэма класічнай адукацыі.
Мнеманічны лацінскі вершык пералічвае і апісвае вольныя мастацтвы:
Gramm, loquitur, Dial. vera docet, Rhet. verba colorat.
Mus. canit, numerat Arith., Geom. ponderat, Ast. colit astra.
Літаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1973. — 640 с.: іл., карты. С.479,480.
- Самусік А.Ф. Паміж “septem artes liberalis” і “studia humanitatis” : трансфармацыя еўрапейскай адукацыі ў XІV – XVI стст. // Studia Historica Europae Orientalis : Исследования по истории Восточной Европы: сб. научн. ст. Вып. 4 / под ред. А.В. Мартынюка. Минск : РИВШ, 2011. С. 108-126.
- Сем вольных мастацтваў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Сем вольных мастацтваў на Вікісховішчы |