Сена (корм)

корм
(Пасля перасылкі з Сена, корм)

Се́насцёблы і лісце травяністых раслін, высушаныя да вільготнасці ніжэй 15—17 %. Адзін з асноўных грубых кармоў для сельскагаспадарчых жывёл, а таксама для падкормкі дзікіх жывёл.

Стагі сена (Чарнагорыя)

Якасць сена залежыць ад батанічнага складу, месца, часу і спосабу нарыхтоўкі, умоў захавання. Найлепшае сена атрымліваецца з бабовых раслін (люцэрны пасяўной (Medicago sativa), канюшыны чырвонай (Trifolium pratense) і ружовай (Trifolium hybridum), рутвіцы рагатай (Lotus corniculatus), вікі пасяўной (Vicia sativa)).

Малакаштоўным з'яўляецца сена з буйных асок, хвашчоў, сітняку.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць