Сенненская партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Сенненская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1942 года ў выніку падзелу партызанскай брыгады М. П. Гудкова. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Сенненскага, Чашніцкага і Лепельскага раёнаў. У верасні 1943 года з брыгады была вылучана група (60 партызан) для арганізацыі Багушэўскай партызанскай брыгады. 26 чэрвеня 1944 года брыгада (1939 партызан; 13 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Сенненская партызанская брыгада
Гады існавання 1942—1944
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып партызаны
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 1939 партызан (26.6.1944)
Дыслакацыя Сенненскі, Чашніцкі, Лепельскі раёны
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. С. Лявонаў

Склад правіць

  • атрад В. А. Захарчанкі[1];
  • атрад імя Суворава[2];
  • атрад імя Хаіркізава[3];
  • атрад імя Чапаева;
  • атрад А. М. Захарава;
  • 6-ы атрад;
  • атрад «За Радзіму»;
  • атрад імя Аляксандра Неўскага;
  • атрад «Смерць фашызму»;
  • атрад П. Ф. Гарбачова;
  • атрад імя Багдана Хмяльніцкага;
  • атрад імя Кутузава;
  • разведвальны атрад.

Камандаванне правіць

Камандзір правіць

Камісары правіць

Начальнікі штаба правіць

  • В. Дз. Сыценка;
  • І. К. Пашчанка;
  • Я. З. Шарахоўскі

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі дыверсіі на камунікацыях. У «рэйкавай вайне» на чыгунках ОршаВіцебск, Орша — Лепель падарвалі і папсавалі больш за 1 тысячу рэек. У снежні 1942 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсцы Чарэя, у верасні — кастрычніку 1943 — у вёсках Граеўшчына, Слідцы, Закур’е, Прыдвор’е, Лукомль Чашніцкага раёна, удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі, Лепельскім баі. У снежні 1943 — сакавіку 1944 вялі баі каля вёскі Новая Беліца Сенненскага раёна. У студзені — лютым 1944 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ходцы, Ладзікава, Ладынец, Крыльцова Сенненскага раёна. У час карнай экспедыцыі супраць партызан Полацка-Лепельскай зоны ў маі 1944 года разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Залессе, Матырына Лепельскага раёна, у чэрвені прарвалі блакаду на шашы ЛепельБарысаў і ХалопенічыБягомль.

Памяць правіць

У 1975 годзе ў гонар брыгады ў вёсцы Антаполле Чашніцкага раёна была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1975 годзе ў вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна — мемарыяльная дошка, у 1968 годзе каля вёскі Крайцы Лепельскага раёна — мемарыяльны знак.

Зноскі

  1. пачаў стварацца ўвосень 1941
  2. створаны ў маі 1942
  3. атраду нададзена імя памочніка камандзіра брыгады К. А. Хаіркізава, які загінуў у чэрвені 1943

Літаратура правіць