Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музеймузей у горадзе Сянно Віцебскай вобласці.

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей
Сянно. Гістарычныя забудова (01).jpg
Профіль комплексны
Заснаваны 1995
Падпарадкаванасць аддзел культуры Сенненскага райвыканкама
Месцазнаходжанне Віцебская вобласць, г. Сянно, вул. Савецкая, 13, 211120
Памеры фонду 1201
Агульная плошча 320
Выставачная плошча 247
Плошча запаснікаў 10
Тэлефон (+ 02135) 2-15-65
Адкрыты 9.00–18.00, акрамя нядзелі
senno.museum.by/be

Рашэнне аб стварэнні Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея было прынята ў жніўні 1995 г. Плошча экспазіцыі 247 м². Пад музей адведзены другі паверх двухпавярховага цаглянага будынка, пабудаванага ў 1913 г. для земскай управы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. тут размяшчаліся райвыканкам, гарсавет, бібліятэка, музычная школа, Дом піянераў.

У музеі праводзяцца выставы твораў самадзейных i прафесійных мастакоў, народных умельцаў, дзіцячай творчасці. Маецца каля 2000 экспанатаў асноўнага фонду. Сярод ix творы землякоў: мастака У. К. Гоманава, скульптара 3. І. Азгура. Сабраны дакументы пра паэтаў – землякоў: Тадэвуша Ладу-Заблоцкага, Тамаша Зана, Андрэя Зязюлю, Алеся Жаўрука, Анатоля Вялюгінa. На пастаяннай аснове працуюць малыя экспазіцыі па археалогіі, гісторыі краю, «Мы ідзём дарогамі вайны».

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Лазука I. Так пачынаецца музей / / Народнае слова (Віцебск). – 1996. – 27 жн.

СпасылкіПравіць