Сент-Шапель
Сент-Шапель або літаральна Святая капліца (фр.: Sainte Chapelle) — капліца-рэлікварый. Знаходзіцца на тэрыторыі былога Каралеўскага палаца на востраве Сітэ ў Парыжы. Выканана ў гатычным стылі. Мае невялікія памеры: даўжыня 35 м, шырыня 11 м. Лічыцца адной з самых прыгожых гатычных цэркваў невялікіх памераў. Трэці па наведвальнасці манумент Парыжа.
Капліца-релікварый | |
Сент-Шапель | |
---|---|
Sainte Chapelle | |
48°51′19,35″ пн. ш. 2°20′41,91″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Горад | Парыж |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Парыжскае архібіскупства |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | прамяністая готыка[d] |
Будаўнік | П'ер дэ Мантрой |
Архітэктар | П’ер дэ Мантрой[d] |
Заснавальнік | Людовік Святы |
Дата заснавання | 1245 |
Будаўніцтва | 1242—1248 гады |
Вышыня | 75,75 м |
Сайт | sainte-chapelle.monuments-nationaux.fr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьКапела была задумана як сховішча рэліквій, вывезеных крыжакамі з разрабаванага падчас крыжовага паходу Канстанцінопаля ў 1239 годзе, сярод іншых, цярновы вянок. Думка займець «цярновы вянок, заліты крывёю Хрыста» здалася вельмі прывабнай каралю Францыі Людовіку IX (Святому). Ён купляе яго, па некаторых дадзеных за 137000 ліўраў, у Лацінскага імператара Балдуіна II, і цярновы вянок вязуць у Парыж. Здабыццё рэліквіі такога рангу прадмета запатрабавала годнага апраўлення, а менавіта пабудовы новай царквы на месцы старой знесенай каралеўскай капліцы Святога Мікалая. Узведзена ў рэкордныя тэрміны, за трыццаць тры месяцы, з 1242 па 1248 года, пад кіраўніцтвам П'ера з Монтрэйля, аднаго з найбуйнейшых дойлідаў готыкі, на ўзор аналагічнага збудавання пры Сен-Жэрменскім замку. Пабудова каштавала казне 40 тысяч ліўраў, што абыйшлося ў тры разы танней кошту цярновага вянка. Дата закладкі капелы невядомая, але ёсць дакладная дата дня асвячэння Сент-Шапель - 26 красавіка 1248 года.
Спасылкі
правіць- Сент-Шапель, панарама ніжняй капэлы Архівавана 7 кастрычніка 2010. (для прагляду неабходзен Quicktime)
- Сент-Шапель, панарама верхняй капэлы Архівавана 7 кастрычніка 2010.