Сен-Мало
Сен-Мало (фр.: Saint-Malo, брэт.: Sant-Maloù, гало Saent-Malo, лац.: Macloviopolis, Maclovia, Aletha, Alleco, Aeronis Insula) — горад і порт у Брэтані на паўночным захадзе Францыі, знаходзіцца на беразе Ла-Манша ў вусці ракі Ранс, пры ўпадзенні яе ў заліў Сен-Мало.
| ||||||||||||||||||||
Насельніцтва горада — 50675 жыхароў (1999). Папулярны турыстычны цэнтр.
Сваё найменне горад атрымаў у гонар Святога Мало. У VI стагоддзі Сен-Мало быў рэзыдэнцыяй манахаў. Сам горад паўстаў у сярэдзіне XII стагоддзя. У Сярэднявеччы горад быў крэпасцю на востраве ў вусці ракі. У 1590—1594 гадах на тэрыторыі горада існавала самастойная рэспубліка.
Пры высадцы саюзнікаў у 1944 годзе на тэрыторыю мацерыковай Еўропы, горад моцна пацярпеў. Аднак у пасляваенны час цалкам адноўлены. У 1967 годзе ў заліве Сен-Мало была пабудавана прыліўная электрастанцыя Ля-Ранс.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Жак Карцье, французскі мараплавец
- Жульен Афрэ дэ Ламетры, французскі ўрач, філосаф-матэрыяліст
- Рабер Сюркуф, карсар
- Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, французскі пісьменнік, дыпламат
Зноскі
- ↑ а б Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ а б база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.