Сен-Мартэн (Францыя)

уладанне Францыі

Сен-Мартэн (фр.: Collectivité de Saint-Martin) — заморская супольнасць Францыі, якая займальнае паўночную частку вострава Святога Марціна і шэраг прылеглых астравоў, утворана 22 лютага 2007 года. Раней яго тэрыторыя ўваходзіла ў склад заморскага дэпартамента Францыі Гвадэлупа.

Заморская супольнасць Сен-Мартэн
фр.: Collectivité de Saint-Martin
Герб Сен-Мартэна
Сцяг Сен-Мартэна Герб Сен-Мартэна
Дзяржаўны гімн Сен-Мартэна
Дата незалежнасці няма
Афіцыйныя мовы Французская
Сталіца Марыго
Найбуйнейшыя гарады Марыго
Форма кіравання Заморская супольнасць Францыі
Прэзідэнт
Прэфект
Старшыня тэрытарыяльнай асамблеі
Эмануэль Макрон
Джэк Сімонес
Франц Гумб
Дзярж. рэлігія Каталіцызм
Плошча
• Усяго

53,2 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

36 824[1] чал.
692,18 чал./км²
Валюта Еўра
Інтэрнэт-дамены .mf, .sx
Код ISO (Alpha-2) MF
Код ISO (Alpha-3) MAF
Тэлефонны код +590
Часавыя паясы UTC-4

Валюта — Еўра. Дамен — .mf

Плошча — 53,2 км², насельніцтва ў 2009 годзе — 36 824 чалавек. Сталіца — Марыго (5,7 тыс.).

Геаграфія правіць

 
Карта вострава Святога Марціна

Востраў размешчаны ў паўночнай частцы Наветраных астравоў, у 8 км на поўдзень ад вострава Ангілья, які належыць Вялікабрытаніі.

Сен-Мартэн складзены вулканічнымі пародамі, пагорысты, найвышэйшы пункт — 424 м. Востраў знаходзіцца ў раёне павышанай сейсмічнай актыўнасці.

Клімат — трапічны, пасатны. Сярэдняя гадавая тэмпература 27 °C. Ападкаў — каля 900 мм у год. Крыніц прэснай вады няма. Першасная натуральная расліннасць амаль цалкам знішчана людзьмі. Сен-Мартэн мяжуе на поўдні з Сінт-Мартэнам, на захадзе і паўночным захадзе — па моры мяжуе з Ангільяй, на ўсходзе — марская мяжа з Сен-Бартэльмі.

Гісторыя правіць

Востраў быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1493 годзе, аднак іспанцы не сталі яго асвойваць.

У 1631 годзе галандцы высадзіліся на востраве і сталі вырабляць запасы солі на ім. У 1633 годзе Іспанія заявіла пра свае прэтэнзіі на гэты востраў, аднак затым саступіла яго Нідэрландам і Францыі, якія падзялілі Сен-Мартэн у 1648 годзе. Францыя стала валодаць паўночнай часткай вострава, уключыўшы затым гэту тэрыторыю ў склад калоніі Гвадэлупа.

У XVIII стагоддзі на востраве сталі ствараць плантацыі цукровага трыснягу, для працы на іх завозіліся негры-рабыні з Афрыкі. Рабства было адменена французскімі ўладамі толькі ў 1848 годзе.

Насельніцтва правіць

Колькасць насельніцтва — 36 824 чалавек (перапіс 2009 года).

Этна-расавы склад: крэолы (мулаты), негры, гвадэлупскія метысы (франка-індыйскага паходжання), белыя, індыйцы.

Мовы: французская (афіцыйная), шмат хто таксама валодае англійскай, галандскай, патуа (крэольская на аснове французскай), іспанскай, папіямента (крэольская на аснове галандскай).

Рэлігіі: галоўным чынам каталікі, а таксама сведкі Іеговы, пратэстанты, індуісты.

Эканоміка правіць

Гаспадарчая дзейнасць канцэнтруецца на абслугоўванні турыстаў.

Сельская гаспадарка не развіта з-за адсутнасці крыніц прэснай вады, у невялікіх маштабах вядзецца рыбалоўства.

Практычна ўвесь харч, а таксама прамысловыя тавары і паліва — імпартуюцца.

Зноскі

Гл. таксама правіць