Септымій Север
Септымій Север — Луцый Септымій Север Пертынакс (146—211): рымскі імператар (193—211), сын Публія Септымія Геты і Фульвіі Піі.
Луцый Септымій Север | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Lucius Septimius Severus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Каракала (198 — 4 лютага 211), Гета (209 — 4 лютага 211) |
||||||
Папярэднік | Дзідзій Юліян | ||||||
Пераемнік | Каракала і Гета | ||||||
Нараджэнне |
11 красавіка 146[1] |
||||||
Смерць |
4 лютага 211[1] (64 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Северы | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Lucius Septimius Severus | ||||||
Бацька | Публій Септымій Гета Старэйшы[d] | ||||||
Маці | Флавія Пія | ||||||
Жонка |
1-я: Марцыяна 2-я: Юлія Домна |
||||||
Дзеці |
Ад 2-га шлюбу: сыны: Каракала, Гета |
||||||
Веравызнанне | старажытнарымская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьБыў абвешчаны імператарам панонскімі легіёнамі ў час смуты 193 года. Яго канкурэнты, Пясцэній Нігер і Альбін, неўзабаве былі забітыя. Септымій Север паходзіў з Паўночнай Афрыкі, з Лептыс Магны, і ўсё жыццё размаўляў на лаціне з афрыканскім акцэнтам. Ён паспрыяў росквіту Лептыс Магны ў час свайго праўлення, але не любіў Рыма, і дазволіў кіраваць горадам Плаўціну, з дачкой якога ажаніў свайго сына Каракалу. У 198 г. Септымій Север абвясціў Каракалу суправіцелем, а малодшага сына, Гету, цэзар. Паставіў сабе вялікую трыумфальную арку на рымскім форуме.
Быў жанаты з Юліяй Домнай, з роду сірыйскіх жрацоў. Сын - Луцый Публій Септымій Гета. Вядомыя выявы Септымія Севера разам з сям'ёй на медальёне, што захоўваецца ў Афінах, і на камеях[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Fluß M. Severus 13 // Kategorie:RE:Band II A,2 — 1923. Праверана 18 сакавіка 2022.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
Літаратура
правіць- Септы́мій Севе́р Луцый // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Birley, Anthony. The African Emperor: Septimius Severus. London, Routledge, 1999 (Routledge Imperial Biographies).
- Daguet-Gagey, А. Septime Sévère, Paris, 2000.
- Cooley, Alison. Septimius Severus: the Augustan Emperor. — In: Severan culture. Edited by Simon Swain, Stephen Harrison and Jas Elsner. Cambridge, CUP, 2007,
- Lichtenberger, Achim. Severus Pius Augustus: Studien zur sakralen Repräsentation und Rezeption der Herrschaft des Septimius Severus und seiner Familie (193—211 n. chr.) (Leiden; Boston: Brill, 2011) (Impact of Empire, 14).