Серабранскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці БССР

Серабра́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Серабранка.

Серабранскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Рагачоўскі раён
Уключаў 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Серабранка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 14 красавіка 1960

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Свержанскі сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Свержань. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Серабранка, сельсавет перайменаваны ў Серабранскі[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Рагачоўскага раёна. 14 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Доўскага (10 населеных пунктаў: Кусочак, Новая Серабранка, Ракуціна, Свержань, Сіпораўка, Слабада, Старая Серабранка, Фёдараўка, Хмелянец і Юдзічы) і Курганскага (1 населены пункт: Малашкавічы) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.