Серафім Васілевіч Кахненка
Серафім Васілевіч Кахне́нка[1] (15 лютага 1914 — 8 сакавіка 1977) — вучоны ў галіне іхтыялогіі, доктар біялагічных навук (1968), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].
Серафім Васілевіч Кахненка | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 15 лютага 1914 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 8 сакавіка 1977 (63 гады) | ||
Род дзейнасці | біёлаг | ||
Навуковая сфера | іхтыялогія | ||
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | ||
Партыя | |||
Узнагароды |
|
БіяграфіяПравіць
С. В. Кахненка нарадзіўся ў вёсцы Вербавічы (сучасны аграгарадок у Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў педагагічныя курсы. У 1931—1933 г. працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Вербавічах[2]. У 1933 годзе паступіў на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе. Працаваў метадыстам абласнога аддзела народнай адукацыі Палескай вобласці[2]. Быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію ў 1938 годзе. Пасля звальнення са службы ў 1940 годзе працаваў на навукова-даследчай станцыі Белгалоўрыбпрама. У час Вялікай Айчыннай вайны ў войсках супрацьпаветранай абароны Заходняга фронту. У 1945—1952 гг. працаваў намеснікам дырэктара па навуковай частцы Беларускага аддзялення Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута арганізацыі рыбнай гаспадаркі. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Угорь в водоёмах БССР и его хозяйственное значение»[2]. З 1956 года ў аддзеле заалогіі і паразіталогіі Акадэміі навук БССР. У 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Биологические особенности европейского угря и перспективы его рыбохозяйственного использования»[2].
Навуковая дзейнасцьПравіць
С. В. Кахненка займаўся вывучэннем біялагічных асноў засялення маляўкамі вугра вадаёмаў СССР. Яму належаць працы па нерастовай міграцыі еўрапейскага вугра, перспектыўнасці і эфектыўнасці развіцця вуграводства ў БССР. З’яўляўся членам навуковага савета «Гідрабіялогія, іхтыялогія і выкарыстанне біялагічных рэсурсаў» пры іхтыялагічнай камісіі Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР, членам вучонага савета Інстытута біялогіі АН БССР і вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута рыбнай гаспадаркі[2].
Пад кіраўніцтвам С. В. Кахненкі абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі[2]. З’яўляецца аўтарам больш за 60 навуковых прац, у тым ліку 3-х манаграфій[2].
Сярод апублікаванага:
- Манаграфія «Биология и распространение угря» (Мінск, 1958);
- Манаграфія «Европейский угорь» (Мінск, 1969).
УзнагародыПравіць
С. В. Кахненка ўзнагароджаны медалямі, як удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровай граматай Міністэрства рыбнай гаспадаркі СССР (1974), шэрагам іншых грамат і падзяк[2].
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил.(руск.)
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 6.
СпасылкіПравіць
- Выпускники биологического факультета / В. В. Лысак и др. — Минск : БГУ, 2011. — 327 с. : ил.(руск.) ISBN 978-985-518-517-9.
- Ими гордится Наровлянщина // Наровлянский районный исполнительный комитет(руск.)
- 15 февраля: этот день в истории(руск.) // Сайт Кастрычніцкага раёна горада Магілёў.