Серафім (свецк. Ігар Васільевіч Чыкіта; нар 15 студзеня 1973, г. Белаазёрск, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — царкоўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ).

Серафім
Адукацыя
Нараджэнне 15 студзеня 1973(1973-01-15) (51 год)

Біяграфічныя звесткі правіць

У 1990 скончыў с/ш № 13 г. Брэста. З 1992 па 1994 гады служыў у войску.

У 1994 паступіў у Львоўскую багаслоўскую акадэмію (Украіна). У 1998 рукаўскладзены ў дыякана і святара Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Кіеве, служыў у Кіеўскай епархіі ў царкоўным судзе.

Скончыў юрыдычны факультэт Таўрыйскага інстытута прадпрымальніцтва і права (2000). Працаваў юрысконсультам.

У 2001 г. накіраваны ў г. Севастопаль выконваць пастырскія абавязкі сярод беларускіх праваслаўных вернікаў УАПЦ.

У 2004 г. закончыў магістратуру Акадэміі адвакатуры Украіны ў Кіеве, абараніўшы дыплом магістра права, і аспірантуру Севастопальскага НТУ па спецыяльнасцях: Сацыяльная філасофія і філасофія гісторыі, Палітычныя інстытуты і працэсы.

У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па багаслоўю, у 2008 — доктарскую.

Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам у вышэйшых навучальных установах г. Севастопаля.

У 2008 г. прыняў манаскі пострыг, у 2009 г. ўзвышаны ў годнасць ігумена і архімандрыта. У жнівені 2009 прыняты ў клір БАПЦ, выконваў пастырскія абавязкі сярод вернікаў БАПЦ на Украіне. У траўні 2011 г. Кіруючым епіскапам і Царкоўнай Радай БАПЦ абраны кандыдатам на епіскапа БАПЦ.

19 чэрвеня 2011 года ў кафедральным саборы св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (ЗША) адбылася хіратонія архімандрыта Серафіма ў епіскапа Віленскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Хіратонію здзейснілі кіруючы епіскап БАПЦ Святаслаў (Логін), а таксама архіепіскап УАПЦ(С)КП Аляксандар (Быкавец) і епіскап Макарый.

Спасылкі правіць

belapc.org Архівавана 10 жніўня 2020.