Сера-Хадсан (ісп.: Cerro Hudson, ісп.: Volcán Hudson) — актыўны вулкан у Андах на тэрыторыі Чылі. Адносіцца да стратавулканаў.

Сера-Хадсан
Сера-Хадсан (Чылі)
Сера-Хадсан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вывяржэнне 1991 года правіць

Буйное плініянскае вывяржэнне вулкана Сера-Хадсан адбылося ў жніўні — кастрычніку 1991 года (5 балаў па шкале вывяржэнняў VEI). Падчас вывяржэння ў атмасферу было выкінута 4,3 км³ попелу. Частка ледавіка на вяршыні растала і ў выглядзе гразевых патокаў абрынулася ўніз. Пры вывяржэнні ніхто не пацярпеў, але сотні людзей былі эвакуяваныя з ваколіц вулкана. Вулканічны попел выпаў не толькі на тэрыторыі Чылі і Аргенціны, але і ў паўднёвай частцы Атлантычнага акіяна і на Фалклендскіх астравах. Акрамя попелу ў атмасферу таксама было выкінута вялікая колькасць газападобнага дыяксіду серы і аэразоляў. Вывяржэнне вулкана Сера-Хадсан і і яшчэ больш магутнае вывяржэнне вулкана Пінатуба у тым жа годзе выклікала ўсеагульны астуджальны эфект на працягу наступных двух гадоў. Актыўнасць вулкана таксама назіралася ў 2011 годзе.