Сергій (Гардун)
Сергій (Гардун; 4 сакавіка 1959, в. Дзівін, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — 21 чэрвеня 2022[1]) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, прафесар.
Сергій | |
---|---|
Адукацыя | |
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] |
Месца працы | |
Нараджэнне |
4 сакавіка 1959 |
Смерць | 21 чэрвеня 2022 (63 гады) |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, факультэт англійскай мовы (1981), затым Маскоўскую духоўную семінарыю (1984) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1987). Кандыдат багаслоўя (1990), тэма кандыдацкай дысертацыі — «Пастырства іерасхіманаха Макарыя (Іванова)».
Жыў у Слоніме. У 1994 годзе пераехаў у Мінск, пачаў выкладаць на факультэце тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, які ў 2004 годзе быў пераведзены ў склад БДУ. Дацэнт (2000), затым прафесар (2011) Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі. Адначасова загадчык кафедрай біблейскіх і царкоўна-гістарычных дысцыплін Інстытута тэалогіі БДУ (з 2005). Са студзеня 2018 года прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі БДУ.
Валодаў дзевяццю мовамі: беларускай, рускай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, царкоўна-славянскай, англійскай, французскай, польскай[2]. Кіраваў рабочай групай, якая ажыццявіла пераклад Новага Запавету на беларускую мову.