Сергій IV Неапалітанскі

Сергій IV Неапалітанскі (фр.: Serge IV de Naples, італ.: Sergio IV di Napoli) — герцаг Неапаля ў 10021034 гадах.

Сергій IV Неапалітанскі
фр.: Serge IV de Naples
італ.: Sergio IV di Napoli
герцаг Неапаля
1002 — 1034
Папярэднік Іаан IV
Пераемнік Іаан V
 
Нараджэнне X стагоддзе
Смерць каля 1036
Бацька John IV of Naples[d]
Дзеці Іаан V

Першы з паўднёваітальянскіх уладароў падаў нарманам феод, зрабіўшы іх часткай феадальнай іерархіі.

Падчас карнага паходу імператара Генрыха II супраць капуанскага князя Пандульфа IV (1024) Сергій IV, не чакаючы падыходу імператарскай арміі, праявіў пакору. Сам Пандульф IV пасля працяглай аблогі Капуі быў узяты ў палон і вывезены ў Германію. Вярнуўшыся з палону ў 1026 годзе, Пандульф IV выбіў з Капуі прызначанага немцамі князя Пандульфа Тэанскага, які знайшоў прытулак у Неапалі. Пандульф IV услед за гэтым напаў на Неапаль, пераследваючы суперніка. Неапаль быў узяты Пандульфам IV, а Сергій IV выгнаны. Упершыню за час існавання герцагства яно было захоплена ворагамі.

У 1029 годзе Пандульф IV пасварыўся са сваімі наймітамі-нарманамі на чале з Райнульфам Дрэнга. Сергій IV неадкладна наняў нарманаў і з іх дапамогай вызваліў Неапаль ад капуанскага князя. У падзяку Сергій IV выдаў сваю сястру за Райнульфа Дрэнга і ўзвёў новаспечанага зяця ў графы Аверсы (1030 год).

У 1034 годзе Пандульф IV інспіраваў у Сарэнта, які належаў Неапалю, паўстанне і далучыў горад да сваіх уладанняў. Райнульф Дрэнга, толькі што заўдавеўшы, маментальна змяніў бок і пакляўся ў вернасці Пандульфу IV. Узрушаны здрадай, Сергій IV сыйшоў у манастыр, пакінуўшы ўладу свайму сыну Іаану V.

ДзеціПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць