Серозная абалонка
Серо́зная абало́нка[1] (лац.: tunica serosatunica serosa)— тонкая шчыльная злучальнатканкавая мембрана таўшчынёй каля 1 мм, якая высцілае ўнутраную паверхню паражнін цела чалавека і жывёл. Да серозных абалонак ставяцца брушына, плеўра, перыкард і інш Пакрыта аднаслаёвым плоскім эпітэліем (мезатэліем).

Структура сценкі страўніка: 1 серозная абалонка, 2 субсероза, 3 цягліцавы пласт, 4 нахільныя цягліцавыя валокны, 5 кругавыя цягліцы, 6 падоўжныя мышцы, 7 падслізістая, 8 цягліцавы пласт слізістай абалонкі, 9 слізістая абалонка, 10 lamina propria, 11 эпітэлій, 12 страўнікавыя залозы, 13 страўнікавыя ямкі, 14 варсінкавыя зморшчыны, 15 вобласць страўніка.
Серозная абалонка выпрацоўвае і паглынае спецыфічную серозную вадкасць, якая падтрымлівае дынамічныя якасці ўнутраных органаў. Таксама яна выконвае ахоўную функцыю. Пры запаленні звычайна гладкая, эластычная і празрыстая тканка становіцца шурпатай, каламутнай і шчыльнай. У паталагічных выпадках серозная абалонка разрастаецца аж да зліпання.
Дадзеная абалонка развіваецца са спланхнатома — вытворнага мезадэрмы.
Гл. таксамаПравіць
- Спланхналогія — вучэнне аб вантробах.
- Адвентыцыяльны пласт — злучальнатканкавая абалонка органаў, не пакрытая мезатэліем.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Леанцюк А. С. Серозная абалонка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 352. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).