Серхіа Рамас

іспанскі футбаліст

Серхіа Рамас Гарсія (ісп.: Sergio Ramos García; нар. 30 сакавіка 1986, Камас, Іспанія) — іспанскі футбаліст, ігрок клуба «Севілья» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі. Гуляе на пазіцыі правага ці цэнтральнага абаронцы.

Футбол
Серхіа Рамас
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Серхіа Рамас Гарсія
Мянушкі Сярожа, Пераможца, Галава Рэала
Нарадзіўся 30 сакавіка 1986(1986-03-30)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Іспанія
Рост 184 см[3]
Вага 82 кг[3]
Пазіцыя правы абаронца, цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Іспанія Севілья
Нумар 4
Маладзёжныя клубы
1996—2003 Іспанія Севілья
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 Іспанія Севілья Атлетыка 26 (2)
2004—2005 Іспанія Севілья 39 (3)
2005—2021 Іспанія Рэал Мадрыд 469 (72)
2021—2023 Францыя Пары Сен-Жэрмен 45 (4)
2023— Іспанія Севілья
Нацыянальная зборная[* 2]
2002 Іспанія Іспанія (да 17) 1 (0)
2004 Іспанія Іспанія (да 19) 7 (0)
2004 Іспанія Іспанія (да 21) 6 (0)
2005—2021 Іспанія Іспанія 180 (23)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

«Севілья» правіць

Ва ўзросце 14 гадоў Серхіа прыбыў на прагляд у «Севілью», дзе добра паказаў сябе. Неўзабаве пачаў выступаць за юнацкія каманды гэтага клуба. У сезоне 2002/03 правёў адзін матч за рэзервовую каманду «Севільі» у другім дывізіёне чэмпіянату Іспаніі. У сезоне 2003/04 Рамас стаў іграком асноўнага складу дубля, прыняўшы ўдзел у 25 матчах і забіўшы адзін мяч.

У пачатку 2004 года тагачасны галоўны трэнер «Севільі» Хаакін Капарас перавёў Рамаса ў асноўны склад. 1 лютага 2004 года Рамас дэбютаваў у Прымеры ў матчы супраць «Дэпартыва» (0:1). Улетку таго ж года Серхіа стаў чэмпіёнам Еўропы ў складзе юнацкай зборнай Іспаніі для ігракоў не старэйшых за 19 гадоў. У сезоне 2004/05 Серхіа правёў у Ла-Лізе 31 матч і забіў 2 мяча, таксама ён гуляў у Кубку УЕФА, у прыватнасці сустракаўся з пецярбургскім «Зенітам». У канцы сезона Серхіа быў прызнаны іграком-адкрыццём чэмпіянату.

26 сакавіка 2005 года Рамас дэбютаваў у складзе зборнай Іспаніі, выйшаўшы на замену ў паядынку супраць зборнай Кітая (3:0) ва ўзросце 18 гадоў. Серхіа стаў першым футбалістам з 1941 года, які гуляў за зборную Іспаніі ў такім юным узросце: раней гэтага дамогся брамнік Хуан Акунья. Праз некаторы час Серхіа трапіў у стартавы склад на адборачны матч чэмпіянату свету 2006 года супраць зборнай Сербіі і Чарнагорыі. З тых часоў ён стаў асноўным абаронцам каманды Луіса Араганеса.

«Рэал» правіць

Летам 2005 года мадрыдскі «Рэал» набыў Рамаса за 27 мільёны еўра. «Барселона» і «Манчэстэр Юнайтэд» таксама жадалі бачыць іграка ў сваім складзе. Ледзь менш, чым праз год пасля чэмпіянату свету 2006, Серхіа набыў першы буйны тытул у кар’еры, стаўшы ў складзе «Рэала» чэмпіёнам Іспаніі. У адборачным турніры Еўра-2008 Рамас прыняў удзел у 11 з 12 матчаў і забіў 2 галы.

У 2015 годзе пасля сыходу Ікера Касільяса стаў капітанам «Рэала».

«Пары Сен-Жэрмен» правіць

У ліпені 2021 года, пакінуўшы «Рэал» па завяршэнні кантракта ў якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовае пагадненне з «Пары Сен-Жэрмен»[4]. Пакінуў парыжскі клуб у якасці свабоднага агента ў чэрвені 2023 года.

Вяртанне ў «Севілью» правіць

У верасні 2023 года вярнуўся ў «Севілью», падпісаўшы кантракт да канца сезона 2023/24.

Дасягненні правіць

Клубныя правіць

  «Рэал»

  «Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя правіць

  Іспанія

Крыніцы правіць

  1. Sergio Ramos // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. SERGIO RAMOS garcia // Argentine Soccer Database
  3. а б https://en.psg.fr/teams/first-team/squad/sergio-ramos Праверана 27 жніўня 2021.
  4. Футбол. Серхио Рамос заключил двухлетний контракт с "Пари Сен-Жермен" Архівавана 14 ліпеня 2021.. pressball.by.

Спасылкі правіць