Сечавыя стральцы
Сечевые стральцы (укр.: Січові Cтрільці) ― адны з першых рэгулярных вайсковых частак арміі Украінскай народнай рэспублікі. Падраздзяленне дзейнічала з 1917 да 1919 года і было сфарміравана з украінскіх салдат Аўстра-Венгерскай арміі, прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва і былых камандзіраў Украінскіх сечавых стральцоў арміі Аўстра-Венгрыі.
Сечавыя стральцы | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1917—1919 |
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Армія Украінскай Народнай Рэспублікі |
Тып | воінскае фарміраванне |
Колькасць | да 25 000 |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Яўген Міхайлавіч Канавалец |


Першы курэнь быў сфармаваны ў Кіеве 13 лістапада 1917 года. Камандаванне злучэннем прыняў палкоўнік Яўген Канавалец разам са сваім начальнікам штаба Андрэем Мельнікам. У склад Сечавых стральцоў адначасова ўваходзіла да 25 000 чалавек. У групу войскаў ўваходзілі артылерыйскія, кавалерыйскія, выведвальныя і кулямётныя падраздзяленні.
Сечевые стральцы абаранялі ўрад УНР супраць бальшавіцкага паўстання ў сталіцы, а пазней змагаліся супраць рэгулярных сіл Чырвонай Арміі, якія пачалі наступленне на Украіне ў 1918 годзе. Калі Кіеў быў адбіты ў чырвоных у сакавіку 1918 года Сечевые стральцы ахоўвалі ўрадавыя будынкі ў сталіцы і падтрымліваў парадак у горадзе. Група войскаў была пашырана: у яе ўвайшлі два атрада пяхоты, кавалерыйская частка і артылерыйская батарэя.
Пасля абвяшчэння рэжыму Другога Гетманата пад кіраўніцтвам Паўла Скарападскага Сечевые стральцы адмовіліся служыць новаму ўраду і былі раззброеныя нямецкімі войскамі, якія падтрымалі гетмана.
Салдаты з атрада стральцоў далучыліся да іншых сіл, у прыватнасці, да 2-га Запарожскага палка пад камандаваннем Пятра Балбачана. У жніўні 1918 г. Скарападскі дазволіў частковае перафармаванне атрада ў Белай Царкве. Новае падраздзяленне складалася з 1200 чалавек і было падзелена на пяхотны полк, артылерыйскую батарэю і інжынерную частку. У Белай Царкве Сечавые стральцы паднялі паўстанне супраць гетмана Скарападскага і іх шэрагі павялічыліся ў лістападзе 1918 года аж да 11 000 чалавек. Пасля гэтага дзве іншых дывізіі, Дняпроўская і Чарнаморская, увайшлі ў склад злучэння. У канцы 1918 года разам з навабранцамі шэрагі стральцоў дасягнулі 25 000 байцоў. Стральцы згулялі вырашальную ролю ў стварэнні рэжыму Дырэкторыі пад кіраўніцтвам Сымона Пятлюры. У снежні іх атрады захапілі Кіеў і пасля былі падзеленыя на больш дробныя фарміраванні.
Падраздзяленні стральцоў працягнулі змагацца супраць надыходзячай арміі бальшавікоў ва Украіне. Разам з урадам Дырэкторыі Сечавые стральцы збеглі з Кіева, калі горад зноў быў адбіты чырвонымі. Стральцы таксама ваявалі супраць войскаў Белага руху, узначаленых генералам Дзянікіным. У 1919 годзе падраздзяленні панеслі цяжкія страты ў баях, а пазней і ад тыфу . 6 снежня 1919 года стральцы былі канчаткова дэмабілізаваны. Некаторыя былыя салдаты былі інтэрнаваныя польскай арміяй, іншыя ж працягнулі змагацца ў складзе іншых невялікіх атрадаў ва Украіне.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Orest Subtelny. Ukraine. A history. University of Toronto press. 1994. ISBN 0-8020-0591-8.
- Paul Robert Magocsi. The Roots of Ukrainian Nationalism: Galicia As ukraine ' s Piedmont. University of Toronto Press. 2002. ISBN 0-521-81988-1.
- Sich Riflemen during the January Uprising. Ukrayinska Pravda (Istorychna Pravda). 6 Красавіка 2012