Сеўрскі мірны дагавор
Сеўрскі мірны дагавор, Сеўрскі мір (турэцк.: Sevr Antlaşması) — адзін з дагавораў Версальска-Вашынгтонскай сістэмы, стварэнне якой азнаменавала завяршэнне Першай сусветнай вайны. Падпісаны 10 жніўня 1920 года ў горадзе Сеўр (Францыя) краінамі Антанты і дзяржавамі, якія далучыліся да іх (Італіяй, Японіяй, Бельгіяй, Грэцыяй, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, Хіджазам, Чэхаславакіяй і Арменіяй), з аднаго боку, і ўрадам Асманскай імперыі — з другога. Да часу падпісання дагавора значная частка Турцыі ўжо была акупаваная войскамі дзяржаў Антанты.
Сеўрскі мірны дагавор | |
---|---|
Дата падпісання | 10 жніўня 1920 |
Месца падпісання | Сеўр, Францыя |
Падпісалі |
Цэнтральныя дзяржавы Асманская імперыя Саюзныя Дзяржавы Вялікабрытанія |
Умовы | Ратыфікацыя Асманскай імперыі і трох галоўных союзных дзяржаў |
Мовы | французская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Турцыі | |
---|---|
| |
Сельджукі | |
Канійскі султанат | |
Турэцкія бейлікі | |
Асманская імперыя | |
Сеўрскі мірны дагавор | |
Вайна за незалежнасць | |
Лазанскі мірны дагавор | |
Кемалізм | |
Сучасная Турцыя | |
Партал «Турцыя» |
Умовы дагавора
правіцьУ аснову Сеўрскага мірнага дагавора былі пакладзены ўмовы англа-французскага пагаднення Сайкса-Піко (1916) і рашэнні канферэнцыі дзяржаў у Сан-Рэма (1920).
Па Сеўрскаму міру колькасць турэцкай арміі не магла перавышаць 50000 байцоў. Над фінансамі Турцыі ўсталёўваўся міжнародны кантроль. Далей, Турцыя страчвала шэраг перш захопленых сельджукамі і асманамі тэрыторый:
- Турэцкія кантынентальныя ўладанні ў Еўропе (Усходняя Фракія, Адрыянопаль і Галіпалійскі паўвостраў) і астравы Эгейскага мора (за выключэннем астравоў Дадэканес) перадаваліся Грэцыі;
- Грэцыя таксама атрымлівала шэраг анклаваў у Малой Азіі;
- У малаазійскай Смірне (з наваколлем) уводзілася грэчаская адміністрацыя. Праз 5 гадоў плебісцыт у гэтым анклаве павінен быў канчаткова вырашыць яго прыналежнасць;
- Паўночны Эпір далучаўся да Албаніі, над якой усталёўваўся пратэктарат Італіі;
- Канстанцінопаль і Зона чарнаморскіх праліваў абвяшчаліся дэмілітарызаванай зонай і перадаваліся пад міжнароднае кіраванне;
- Тэрыторыя сучасных Сірыі і Лівана перадавалася пад мандат Францыі;
- Тэрыторыі Палесціны і Заіардання, Месапатаміі перадаваліся як падмандатныя тэрыторыі Вялікабрытаніі;
- Астравы Дадэканес перадаваліся Італіі;
- Турцыя адмаўлялася ад прэтэнзій на Аравійскі паўвостраў (Хіджаз) і краіны Паўночнай Афрыкі, прызнавала брытанскі пратэктарат над Егіптам і брытанскую анексію Кіпра (1878), французскі пратэктарат над Тунісам і Марока;
- Меркавалася таксама стварэнне незалежнага Хіджаза;
- Турцыя прызнавала Арменію як «свабодную і незалежную дзяржаву». Турцыя і Арменія згаджаліся падпарадкавацца прэзідэнту ЗША Вудра Вільсану па арбітражу граніц у межах вілаетаў Ван, Бітліс, Эрзурум і Трапезунд і прыняць яго ўмовы адносна доступу Арменіі да Чорнага мора (праз Батумі). Праз тэрыторыю Грузіі планавалася пабудаваць чыгунку да Батумі, акрамя таго, Арменіі прадастаўлялася гарантыя транзітных прывілеяў і арэнда часткі батумскага порта.
- Арменія, Грузія і Азербайджан павінны былі ўсталяваць свае ўзаемныя мяжы шляхам прамых перамоў паміж гэтымі дзяржавамі, а пры немагчымасці дасягнуць згоды шляхам пасярэдніцтва саюзных дзяржаў.
- Меркавалася таксама стварэнне незалежнага Курдыстана, межы якога павінны былі вызначыць сумесна Англія, Францыя і Турцыя.
Тым самым Сеўрскі дагавор афіцыйна афармляў падзел арабскіх і еўрапейскіх уладанняў Асманскай імперыі. Сеўрскі дагавор быў успрыняты ў Турцыі як несправядлівы і «каланіяльны», як відавочная праява няздольнасці султана Мехмета VI абараняць нацыянальныя інтарэсы. Вялікі нацыянальны сход Турцыі (створаны ў красавіку 1920 года ў Ангоры, цяпер Анкара) адмовіўся ратыфікаваць дагавор.
22 лістапада 1920 года прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан уносіць на разгляд саюзнікаў арбітражную прапанову, па якой Турцыя павінна перадаць Арменіі тэрыторыю плошчай 103 599 км²: дзве траціны вілаетаў Ван і Бітліс, амаль увесь вілает Эрзурум, большую частку вілаета Трапезунд, у тым ліку і порт. Аб’яднаўшыся з існуючай у Закаўказзі Рэспублікай Арменіяй, незалежная аб’яднаная Армянская дзяржава валодала б тэрыторыяй з плошчай у сукупнасці звыш 150 тыс. км², з выхадам да Чорнага мора. Аднак гэта рашэнне ўжо не мела значэння, паколькі ў верасні 1920 года Турцыя пачынае буйнамаштабнае ўварванне ў Арменію, войскі Мустафы Кемаля (будучага Атацюрка), захапіўшы Карс, Александропаль, у канцы лістапада 1920 года пагражалі самому існаванню Арменіі. На працягу двух наступных гадоў кемалісты (актыўна падтрыманыя бальшавікамі) умацоўвалі свае ваенныя сілы. У якасці першага кроку было зроблена новае наступленне на Арменію. Адначасова турэцкая армія здолела выбіць з Малай Азіі[1] грэчаскія войскі і падавіць супраціўленне курдаў; таксама французы былі выбітыя з Кілікіі; італьянцы, якія сталі да таго часу саюзнікамі кемалістаў, сышлі з паўднёва-заходняга ўзбярэжжа краіны, прычым урад у Канстанцінопалі заставаўся ў становішчы бяздзейнага назіральніка. 11 кастрычніка 1922 года ў партовым горадзе Муданья на Мармуровым моры было заключана новае перамір’е паміж Турцыяй і Антантай; да падпісання гэтага пагаднення султанскі ўрад не быў нават запрошаны.
1 лістапада султанат наогул быў скасаваны, султан Мехмет VI застаўся толькі ў званні халіфа (духоўнага кіраўніка мусульман), а неўзабаве (17 лістапада) пакінуў краіну на борце англійскага карабля «Малая». На наступны дзень яго пазбавілі і звання халіфа.
Сеўрскі дагавор, які фактычна так і не ўступіў у сілу, дэ-юрэ цалкам перастаў дзейнічаць пасля перагляду яго ўмоў на Лазанскай канферэнцыі 1923 года (Лазанскі мірны дагавор).
Тэрыторыі, адабраныя ад Асманскай імперыі па Сеўрскаму дагавору
правіцьДзяржавы-набытчыкі | Плошча | Насельніцтва |
---|---|---|
Вялікабрытанія | 915 000 км² | 3 900 000 |
Францыя | 160 000 км² | 3 000 000 |
Арменія | 95 000 км² | 1 400 000 |
Грэцыя | 29 000 км² | 950 000 |
Смірна | 20 000 км² | 1 000 000 |
Усяго | 1 219 000 км² | 10 250 000 |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Дроговоз И. Г. Турецкий марш: Турция в огне сражений / Под ред. А. Е. Тараса. — Мн.: Харвест, 2007.
Літаратура
правіць- Сеўрскі мірны дагавор 1920 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 356. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
- F. Schevill. The history of the Balkan Peninsula from the earliest times to the present. — New York: Harcourt, Brace and Company, 1922. [Существуют репринты, некоторые с измененным названием: ISBN 0-405-02774-5, ISBN 0-8369-5908-6, ISBN 0-88029-697-6, ISBN 1-125-56548-9 и др.]
- S. Kostova (сост.). Rulers of the Ottoman Empire. The sultans of the Osman Gazi dynasty. — Sophia: KIBEA publishing co., 2003. ISBN 954-474-329-4.
- Дополненіе къ энциклопедическому словарю // Ф. Павленковъ. Энциклопедическій словарь. — Нью-Йорк, 1956 (перепечатка с изменениями и дополнениями 5-го издания, СПб., 1913).
- Энциклопедический словарь. Т. 3. — М.: Гос. науч. изд-во «Большая советская энциклопедия», 1955.