Скаля́р[1], скалярная велічыня[1] — велічыня, кожнае значэнне якой можа быць выражана адным (рэчаісным) лікам.

У лінейнай алгебры рэчаісныя лікі называюцца скалярамі і суадносяцца з вектарамі пры дапамозе аперацыі множання вектара на лік, вынікам якой з’яўляецца яшчэ адзін вектар.

Увогуле скаляры, якія адносяцца да нейкай вектарнай прасторы, могуць быць камплекснымі лікамі альбо элементамі любых алгебраічных палёў.

Аперацыя скалярнага здабытку, якая вызначаная на нейкай вектарнай прасторы, дазваляе памножыць два вектары і атрымаць скаляр.

У фізіцы скалярам з’яўляецца фізічная велічыня, якая не залежыць ад напрамку, а, значыць, і ад абранай каардынатнай сістэмы.

У праграмаванні скалярам называецца пераменная ці поле, якія здольныя ўтрымліваць толькі адно значэнне ў нейкі момант часу (у адрозненне ад пераменных такіх тыпаў, як спісы, запісы і пад.). У некаторых выпадках значэнне скаляра можа атаясамляцца з лікам. Скалярным тыпам даных называецца тып скалярнай пераменнай. Прыкладамі скалярных тыпаў з мовы праграмавання Pascal з’яўляюцца char, integer, real і іншыя.

Прыкладамі скалярных велічынь з’яўляюцца даўжыня, плошча, час, шчыльнасць, работа[1].

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць