Скамандар (паэтычная суполка)

Скама́ндар (польск.: Skamander) — польская паэтычная суполка, заснаваная ў 1918 годзе Юліянам Тувімам, Антоніем Слонімскім, Яраславам Івашкевічам, Казімірам Вяжынскім і Янам Леханем. Узорам для скамандрытаў была найперш творчасць Леапольда Стафа.

Памятная дошка ў гонар заснавання групы Скамандр на варшаўскай вуліцы Новы Свят

Свой назва суполка ўзяла ад ракі Скамандэр, што ў Малой Азіі, якая паводле «Іліяды» аплывала Трою.

Суполка фарміравалася на працягу 19161919 гадоў і вяла актыўную дзейнасць да 19261928 гадоў. У гэты перыяд выдаваўся аднайменны штомесячны часопіс. Да суполкі далучыліся Марыя Паўлікоўская-Яснажэўская, Юзаф Вітлін, Станіслаў Балінскі, Казімера Ілаковіч. Пасля распаду суполкі яе ўдзельнікаў — скамандрытаў — працягвалі ўспрымаць як суцэльную групу.

Гл. таксама правіць