Скарбянка
рака ў Беларусі
Скарбя́нка[1][2], Чэ́рня[2] — рака ў Беларусі, у Воранаўскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).
Скарбянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 23 км |
Басейн | 88 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Шынкаўшчына |
• Каардынаты | 53°53′30″ пн. ш. 24°46′06″ у. д.HGЯO |
Вусце | Котра (рака) |
• Каардынаты | 53°57′10″ пн. ш. 24°30′43″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Котра → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раёны | Воранаўскі раён, Шчучынскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 23 км[3]. Плошча вадазбору 88 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шынкаўшчына Воранаўскага раёна, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў Котру за 6,5 км на паўночны захад ад вёскі Пагарэлец Шчучынскага раёна. Рэчышча каналізаванае. Вадазбор нізінны[1]. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Скарбянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 518. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Скарбянка, Чэрня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).