Скарынія
«Скарынія» («Scorinia») — беларуская студэнцкая арганізацыя, якая дзейнічала ў 1931–1934 гады ў Вільні.
Скарынія | |
---|---|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | студэнцкая карпарацыя[d] |
Кіраўнік | Кастусь Глінскі |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 19 мая 1931 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1934 |
Гісторыя
правіцьКарпарацыя «Скарынія» была заснавана групай былых сяброў Беларускага студэнцкага саюза 19 мая 1931 года. Першапачаткова ў ёй было 22 члены. 16 чэрвеня 1931 года адбыўся сход заснавальнікаў карпарацыі дзеля перавыбараў уладаў. Старшынёй стаў Кастусь Глінскі, сакратаром праўлення — Аўген Бартуль. Мэтай карпарацыі меў быць яе пазапартыйны характар. Студэнтаў падтрымлівалі дзеячы Цэнтрасаюзу: Антон Луцкевіч, Радаслаў Астроўскі, Антон Неканда-Трэпка.
Прэсавым органам карпарацыі стаў часопіс «Novaja Varta», які выдаваўся лацінкай. Аўген Бартуль напісаў гімн карпарацыі, да якога музыку склаў Альбін Стэповіч.
Беларускае таварыства імя Фр. Скарыны было заснавана замест распушчанай студэнцкай карпарацыі «Скарынія».
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |