Скварка
Скварка — тое, што застаецца пасля вытоплівання з тканак жывёлы тлушчу, галоўным чынам з сала. У залежнасці ад ужытага суроўца можа змяшчаць пэўную колькасць мяса і тлушчу. У гастраноміі цэніцца за смак. Вельмі папулярная страва ў Сярэдняй і Усходняй Еўропе.
Скваркі можна ўжываць як самастойную страву, так і як адзін са складнікаў стравы. Ужываецца як дабаўка да мясных страў, як тлушч да пірагоў (таксама і салодкіх), часта дадаецца да бульбы. Разам з вытапленым тлушчам і цыбуляй выкарыстоўвацца як аздабленне і афарбоўка ежы.
Беларусы спажываюць скваркі радзей за ўкраінцаў. У Беларусі перавага традыцыйна аддаецца салу і паляндвіцы[1]. Таксама скваркі загортвалі ў дранікі, якія перад спажываннем мачалі ў вытаплены тлушч[2]. Выкарыстоўвалі скварку разам з сырой бульбаю для прыгатавання кішкі[3].
У «Літоўскай гаспадыні» згадваецца, што скваркі кладуць у ежу чэлядзі[4].
«Чарка і скварка»
правіцьВыраз шырока выкарыстоўваецца ў беларускіх прыказках і, імаверна, паходзіць ад беларускай прымаўкі «Абы скварка і чарка, дык будзе там і наш Марка»[5].
У наш час выраз «чарка і скварка» набыў негатыўнае адценне і ўжываецца ў дачыненні да апалітычнай часткі беларускага грамадства[6][7][8][9], крытыкуючы яго засяроджванне выключна на побытавых праблемах замест надавання ўвагі таксама пытанням маральных і духоўных каштоўнасцей.
Народныя прыказкі
правіць- Абы скварка й чарка, дык будзе там і наш Марка[5]
- Гіблы не скваркі, а чаркі чакае[10]
- Дзе чарка, там i скварка
- Дурны, дурны, а скваркі любіць
- Вып'ем па чараццы, зьямо па сквараццы
- Людзям чарка, зямлі скварка
- Ня маеш скваркі, не шукай чаркі
- Пільнуй гаспадаркі — будуць у гаршку скваркі
У мастацтве
правіць
|
Зноскі
- ↑ В. В. Похлёбкин. Белорусская кухня // Национальные кухни наших народов. — М.: Центрполиграф, 2009. — 640 с. — ISBN 978-5-9524-4050-0.
- ↑ Алесь Касцень. Блін(недаступная спасылка) // «Звязда» № 94, 23 мая 2008.
- ↑ Зьміцер Дзядзенка. Дзед сьвінушку ўбіў // «Спадчына» №2—3, 2003.
- ↑ Ганна Цюндзявіцкая. Аб захоўванні вяндліны і саленні розных відаў мяса і рыбы // Літоўская гаспадыня. — Мн.: Полымя, 1993.
- ↑ а б Зміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — ISBN 5-343-00761-9.
- ↑ «Кухня як частка нацыянальнай ідэі» Архівавана 2 снежня 2008. // Радыё Свабода, 22 жніўня 2008.
- ↑ Алег Аблажэй. Дэмакрат апаптоз(недаступная спасылка) // «Свабода» №42, 2007.
- ↑ Віталь Цыганкоў. Вясковы тупік // «Свабода» №23, 4 сакавіка 1997.
- ↑ Мікалай Куксо. Калі ідэал — «чарка і скварка» // «Народная Воля» №173—174, 14 лістапада 2008.
- ↑ Фёдар Янкоўскі. Беларускія прыказкі прымаўкі фразеалагізмы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1992. — С. 338. — 10 000 экз. — ISBN 5-343-001769-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скварка