Склерафі́ты[1] — засухаўстойлівыя (ксерафільныя) расліны з шорсткімі парасткамі.

Маквіс на востраве Корсіка

Шорсткасць сцёблаў і лісця абумоўлена моцным развіццём механічных тканак, таму пры водным дэфіцыце ў раслін адсутнічаюць прыкметы завядання.

Да склерафітаў адносяцца такія расліны, як аўсяніца валіская, дурнічнік калючы, сінегаловік палявы, кавыль, ігліца пантыйская, саксаул, ядловец і інш.

Гл. таксама Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць