Скнылівак
Скнылівак[1] (укр.: Скни́лівок) — мясцовасць у Залізнычным раёне Львова, размешчаная паміж мяжой горада і вуліцамі Любінскай, Выгоўскага і Кульпаркіўскай.
Скнылівак | |
---|---|
Скнилівок | |
| |
50°21′45″ пн. ш. 24°37′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Залізнычны раён |
Першае згадванне | 1427 г. |
Ранейшы статус | сяло, маёнтак |
Год уключэння ў межы горада | 1952 г. |
Паштовыя індэксы | 79021, 79054 |
Гісторыя
правіцьУ 1427 г. Ян Берава Зубрскі заснаваў сяло Скныліў. У першай палове XVI ст. паблізу Скныліва пасялілася некалькі сем'яў, а іх паселішча назвалі Скнылівак. У 1607 г. кароль Жыгімонт III Ваза падарыў шпіталю Святога Духа ў Львове сяло Скнылівак, якое тады складалася толькі з чатырох двароў. Пазней сяло Скнылівак спазнала значныя разбурэнні ад татарскіх набегаў. У 1624 г. па распараджэнні караля сяло было прададзена бурмістру Львова Марціну Кампіану. Пасля смерці Кампіана сяло пераходзіла з рук у рукі. У 1747 г. горад вярнуў Скнылівак Яну Купінскаму, і ў тым жа годзе сяло было вернута ва ўласнасць шпіталя Святога Духа ў Львове. У 1927 г. на Скнылівак перанеслі львоўскі аэрадром, а 13 чэрвеня 1952 г. Скнылівак быў канчаткова далучаны да горада.
Аб'екты
правіць- Міжнародны аэрапорт "Львоў" імя караля Данілы Галіцкага;
- ТВЦ "Піўдэнны" - найбольшы гандлёвы комплекс у Львове.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»