Скокаўскі касцёл

Скокаўскі касцёл — колішні каталіцкі храм у в. Скокі Брэсцкага раёна.

Славутасць
Скокаўскі касцёл
Касцёл у пачатку XX ст.
Касцёл у пачатку XX ст.
52°09′26″ пн. ш. 23°38′14″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1776
Дата пабудовы 1850

ГісторыяПравіць

 
Касцёл і сядзіба на малюнку XIX ст.

Пабудаваны ў 1776 годзе з дрэва бацькам польскага пісьменніка Юльяна Урсына Нямцэвіча Марцэлем як сямейная пахавальня пры іх сядзібна-паркавым комплексе (стаяў насупраць палаца)[1]. У 1850 годзе ўладальніку маёнтка памешчыку Б. К. Мазеўскаму быў дадзены дазвол на будаўніцтва мураванага касцёла[2]. У 1864 годзе стаў праваслаўным храмам[3].

Разбураны ў Першую сусветную вайну[3].

Зноскі

  1. Niemcewicz J.U. Pamiętniki czasów moich. Warszawa, 1957. T. I. S. 84—85; Spis kosciolow i duchowieństwa diecezji Pińskiej w r.p. 1936. Pińsk, 1936. S. 69
  2. НГАБ у г. Гродна, ф. 2, воп. 11, спр. 1129, арк. 10
  3. а б Скокі // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 453. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

ЛітаратураПравіць

  • Скокі // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 453. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

СпасылкіПравіць