Скокі

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ско́кі[1] (трансліт.: Skoki, руск.: Скоки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на поўнач ад Брэста, за 6 км ад прыпыначнага пункта Скокі, на беразе р. Лясная.

Вёска
Скокі
Сядзіба Нямцэвічаў
Сядзіба Нямцэвічаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
133 м
Насельніцтва
343 чалавекі (2000)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225039
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212830066
Скокі на карце Беларусі ±
Скокі (Беларусь)
Скокі
Скокі (Брэсцкая вобласць)
Скокі

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц Скокі вядомы з 16 ст. як сяло ў Берасцейскім павеце ВКЛ, на дарозе Брэст — Воўчын. У метрыцы караля Жыгімонта II Аўгуста пазначана пад 1566 г. як сяло з 10 валокамі зямлі — уладанне М. С. Скокаўскай. З 1583 года належала зямяніну Чыжэўскаму, у 17 ст. — Нямцэвічам, з 1682 года — пану Ф. Барскаму, які меў тут 6 валок зямлі.

 
Сядзіба Нямцэвічаў на малюнку Н. Орды

У 1770-я гады ў цэнтры вёскі пабудаваны двухпавярховы мураваны палац. У ансамбль уваходзіў і ўзведзены ў 1776 годзе касцёл, які ў 1864 годзе ператвораны ў праваслаўны храм (разбураны ў Першую сусветную вайну). У цэнтры сядзібна-паркавага комплексу Нямцэвічаў размяшчаўся двухпавярховы гаспадарскі дом, побач з ім — гаспадарчыя пабудовы і драўляны касцёл-пахавальня.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, вёска ў Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губерні. У 1796 годзе М. Нямцэвічам пабудавана мураваная царква са званіцай. У 1868 годзе сяло у Матыкальскай воласці, меўся млын. У 1890 годзе цэнтр маёнтка, якім валодаў І. У. Нямцэвіч; конезавод, школа граматы.

Згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павету Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 1940 года вёска ў Цюхінскім с/с. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 16 вяскоўцаў.

У лютым 1949 года арганізаваны першы калкаг «XIX з'езд КП(б)Б», у які аб'яднаны 56 гаспадарак. З верасня 1959 года вёска ў Матыкальскім с/с.

22 лютага 1992 года рашэннем агульнага сходу калгаснікаў на базе калгаса ўтворана сельскагаспадарчае таварыства «Лясное».

Інфраструктура

правіць

Сярэдняя школа, клуб, крама, сельская бібліятэка, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва

правіць
  • 185 сялянскіх душ (1868)
  • 23 двары, 143 жыхары (1886)
  • 43 двары, 313 жыхароў (1897)
  • 356 жыхароў у вёсцы і 102 жыхара ў маёнтку (1905)
  • 27 двароў, 159 жыхароў (1921)
  • 82 двары, 297 жыхароў (1940)
  • 272 жыхары (1970)
  • 138 гаспадарак, 653 жыхары (1997)
  • 231 гаспадарка, 674 жыхары (2005)

Славутасці

правіць
 
Капліца Святога Рафаіла

Страчаная спадчына

правіць
  • Капліца Прападобнай Марыі Егіпецкай
 
Касцёл

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць