Адкрыць галоўнае меню

Скот Джон Морысан (англ.: Scott John Morrison; нар. 13 мая 1968, Сідней) — аўстралійскі палітык, член Ліберальнай партыі, прэм’ер-міністр з 24 жніўня 2018 года.

Скот Морысан
англ.: Scott Morrison
Скот Морысан
сцяг
30-ы Прэм’ер-міністр Аўстраліі
з 24 жніўня 2018
Манарх: Елізавета II
Папярэднік: Малкальм Тэрнбул
сцяг
Міністр фінансаў Аўстраліі
21 верасня 2015 — 24 жніўня 2018
Прэм’ер-міністр: Малкальм Тэрнбул
Папярэднік: Джо Хокі[en]
Пераемнік: Джош Фрыдэнберг[en]
сцяг
Міністр сацыяльных паслуг
23 снежня 2014 — 21 верасня 2015
Прэм’ер-міністр: Малкальм Тэрнбул
Папярэднік: Кевін Эндрус[en]
Пераемнік: Крысціян Портэр[en]
сцяг
Міністр іміграцыі і аховы межаў Аўстраліі
18 верасня 2013 — 23 снежня 2014
Прэм’ер-міністр: Тоні Эбат
Папярэднік: Тоні Бёрк[en]
Пераемнік: Пітэр Датан[en]
 
Партыя: Ліберальная партыя Аўстраліі
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 13 мая 1968(1968-05-13) (51 год)
Жонка: Джэні
 
Сайт: scottmorrison.com.au[1]

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў прыгарадзе Сіднея Уэверлі. Яго продкі — шатландцы і англічане. У 1970-я гады здымаўся ў тэлевізійных рэкламных роліках, а ва ўзросце 9 гадоў актыўна ўдзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі свайго бацькі — паліцэйскага, выбранага ў мясцовы савет, а затым — мэрам.

Скончыў Універсітэт Новага Паўднёвага Уэльса, дзе вывучаў геаграфію і эканоміку, і заняўся турыстычным бізнесам.

Член Палаты прадстаўнікоў з 2007 года. Спачатку прайграў па выніках выбараў барацьбу за «надзейную» ліберальную выбарчую акругу Кук у штаце Новы Паўднёвы Уэльс ліванскаму каталіку Майклу Тоўкі, але праз некалькі месяцаў усё ж дамогся гэтага мандата і ў верасні 2008 года быў прызначаны ценявым міністрам жыллёвай гаспадаркі ў ценявым кабінеце Малкальма Тэрнбула.

З 2013 па 2014 год — міністр па пытаннях іміграцыі і аховы межаў. На гэтай пасадзе санкцыянаваў 18 верасня 2013 года аперацыю «Суверэнныя межы», мэтай якой было заяўлена спыненне марской пераправы нелегальнай іміграцыі ў Аўстралію. Морысан заявіў па выніках першых шасці месяцаў аперацыі, што з 19 снежня 2013 года не было ніводнага выпадку паспяховай дастаўкі ў Аўстралію імігрантаў арганізатарамі нелегальнай перапраўкі людзей праз марскую мяжу.

C 2014 па 2015 год — міністр сацыяльных паслуг.

З верасня 2015 года па жнівень 2018 года — міністр фінансаў.

  1. Knowledge Graph — 2012.