Скрабок
Скрабок — шматфункцыянальная прылада працы з абабітага каменю, найчасцей з крэменю, для апрацоўкі скуры, рога, косці і дрэва. Вядомы з часоў палеаліту, выкарыстоўваўся і ў эпоху бронзы. Адрозніваюцца формай загатоўкі, арыентацыяй рабочага ляза (на пласціне, адшчэпе, сколе і г.д.), а таксама другаснай апрацоўкай (рэтушшу).
Разнастайныя паводле формы, арыентацыі і характару рэтушы. Найбольш пашыраныя тыпы скрабкоў на стаянках палеаліту:
- канцавыя,
- авальныя,
- круглаватыя.
На тэрыторыі Беларусі найбольш старажытныя скрабкі знойдзены ў Бердыжы, Юравічах.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.
- Язэпенка, І. Скрабок / Ігар Язэпенка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 324. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скрабок