Скрыпень дробнакветкавы

(Пасля перасылкі з Скрыпень драбнакветкавы)

Скрыпень дробнакветкавы (драбнакветкавы)[3][4] (Epilobium parviflorum) — від травяністых раслін сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae), распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі.

Скрыпень дробнакветкавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Epilobium parviflorum (Schreb.) Schreb., 1771


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27321
NCBI  644182
EOL  583000
IPNI  612163-1
TPL  kew-2790874

Апісанне правіць

Шматгадовая расліна 20—100 см вышынёй. Лісце супраціўнае, часам да 3 у кольцах, 5—11(13) см даўжынёй, 0,5—3 см шырынёй, па краі з аддаленымі дробнымі зубчыкамі, ніжняе лісце каротка-чарашковае. Кветкі дробныя, іх пялёсткі 5—8 мм даўжынёй, бледна-ружовыя. Плод — каробачка, 3—7 см, апушаны або радзей амаль голы. Насенне цёмна-карычневае, 0,8—1,1 мм. 2n = 36[4][5].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны на захадзе Паўночнай Афрыкі, у Еўропе і Азіі[6][7]. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[8]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[8].

Ва Украіне від расце на вільготных і багністых месцах па берагах рэк, ручаёў, сажалак і канаў — пераважна ў лясных раёнах і лесастэпе (у лясах Карпат і Крыму — толькі ў паніжаных месцах); у стэпе і паўднёвым Крыме радзей[4].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 207. (руск.) (укр.)
  5. efloras.org (англ.).
  6. bgbm.org (англ.).
  7. plantsoftheworldonline.org (англ.).
  8. а б Кипрей мелкоцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Спасылкі правіць

  • Кипрей мелкоцветковый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)