Скупа

рака ў Беларусі

Ску́па[1] — рака ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Пад’яварка (басейн Нёмана).

Скупа
Характарыстыка
Даўжыня 12 км
Басейн 19 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°22′26,30″ пн. ш. 25°14′03,10″ у. д.HGЯO
Вусце Пад’яварка
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Капці
 • Каардынаты 53°23′02,90″ пн. ш. 25°03′51,10″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Пад’яварка → Шчара → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Дзятлаўскі раён
physical
Скупа
Скупа
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Назва правіць

Назва балцка-яцвяжскага паходжання.

Прамыя аналагі — назвы рэк Скупа (у басейне ракі Рэсята на Верхнім Павоччы), Скуп’я (< Skupija) на Верхнім Падняпроўі (прыток Аршыцы)[2].

Корань Skup- звязаны з літоўскім skupstas «куст», латышскім skupsna, skupšķis «малы лясок» (skup- + -st-, -sn-, -šķ-). Далей да індаеўрапейскага *(s)keup- «гронка, чуб, пук»[3].

Блізкім чынам матываваныя балцкія гідронімы тыпу Чачора, звязаныя з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)».

Такія рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[4].

У непасрэдным суседстве, на нёманскім левабярэжжы цякуць рэкі з меркавана яцвяжскімі назвамі Зэльва, Зецела (> Дзятлаўка), Шчара, Шчыба.

У «яцвяжскім» гідранімічным арэале на поўдні ад Нёмана налічваецца цэлы шэраг бессуфіксальна ўтвораных рачных назваў з сугучным пачаткам асноў Sk- і падобнай структурай гукаскладу: *Skiba (> Шчыба), *Skara (> Шчара), сюды ж *Skida (> Скідзель). Меркавана яцвяжскія, яны, аднак, вытлумачваюцца па-рознаму.

Гідраграфія правіць

Даўжыня ракі 12 км[5]. Плошча вадазбору 19 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 .

Пачынаецца ў напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Лозкі, цячэ праз лясныя ўрочышчы Добрая Ночка і Гончая Струга, упадае ў Пад’яварку каля вёскі Капці.

Вадазбор у межах Нёманскай нізіны. У верхнім цячэнні ў сухое лета перасыхае.

Зноскі

  1. ЭПБ 1985.
  2. П. Л. Маштаков. Список рек Днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. — С. 34.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 956.
  4. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118.
  5. Агульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць