Скідалька
рака ў Беларусі
Скі́далька, Скі́даліца, Скідаля́нка — рака ў Беларусі, у Мастоўскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).
Скідалька | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 28 км |
Плошча басейна | 450 км² |
Басейн | Котра → Нёман → Балтыйскае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 53°28′42,35″ пн. ш. 24°31′00,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | Котра |
· Каардынаты | 53°36′32,90″ пн. ш. 24°13′02,30″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Даўжыня 28 км[1]. Плошча вадазбору 450 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заполле Мастоўскага раёна, упадае ў Котру за 0,6 км на паўночны захад ад вёскі Некрашы Гродзенскага раёна. Прытокі: рака Спушанка і меліярацыйныя каналы. Рэчышча на працягу 22,5 км (ад вытоку да вусця ракі Спушанка ў межах горада Скідзель) каналізаванае.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.