Скідзельскі цукровы камбінат

Скідзельскі цукровы камбінат — першы ў Беларусі цукровы завод, заснаваны ў 1951 годзе. На 2011 г. уключаў цэх перапрацоўкі сухіх грануляваных жамерын з буракоў сутачнай магутнасцю 300 тонаў (загрузка 2010 г. — 260 т.), мыйны комплекс магутнасцю 8 тыс.т. буракоў за содзень, выпарную станцыю на 10 тыс. т. буракоў за содзень, сілас на 15 тыс. т. (пабудаваны ў 1998 г.) і адзіны ў Беларусі цэх па вытворчасці лімоннай кіслаты (запушчаны ў 1961 г.; вытворчасць 1,6 тыс.т. у 2010 г.). На 2010 г. цукар фасаваўся ў мяхі па 50 кілаграмаў (85% ад агульнага вырабу цукру), у ламінаваныя пакеты па 5 і па 3 кг, у папяровыя пакеты па 1 кг, і па 5 грам у так званыя сцікі, і прэсаваны цукар па 1 кілаграме. Таксама выраблялася меласа і дэфекат.

Скідзельскі цукровы камбінат
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 2.3.1951
Размяшчэнне Скідаль, Гродзенскі раён, Беларусь
Адрас
Ключавыя постаці Дзмітрый Ягораў, Уладзімір Губарэвіч
Галіна Харчовая прамысловасць
Прадукцыя Цукар, жамярына, лімонная кіслата, патака, вапна
Абарот 1189,2 млрд рублёў (2012; $142,1 млн)
Аперацыйны прыбытак 5779 млн руб ($691 тыс)
Чысты прыбытак 1521 млн руб ($182 тыс)
Дэвіз Першы беларускі цукровы завод
Матчына кампанія Белдзяржхарчпрам
Сайт www.ssf.by

Звыш паловы цукру пастаўляе за мяжу. Асноўнымі пакупнікамі ў Беларусі з'яўляюцца кандытарскія фабрыкі «Камунарка», «Чырвоны Мазыранін» (Гомельская вобласць) і «Чырвоны харчавік» (Бабруйск, Магілёўская вобласць), а таксама гандлёвыя сетка «Белбакалея» Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Сыравіна цягам 4 месяцаў (у верасні—снежні) паступае ад 17 фермерскіх гаспадарак і сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў (СВК) у 6 раёнах Гродзенскай вобласці з плошчы 17,5 тыс. гектараў (валавы збор 2010 г. — 860 тыс.т. цукровых буракоў).

Гісторыя

правіць

У 1946 г. пачалося будаўніцтва Беларускага цукровага завода, які запусцілі ў 1951 годзе. У 1993 г. увялі ў дзеянне вытворчасць магутнасцю 3 тыс. т. цукру за суткі[1]. 16 жніўня 1993 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову №522 аб ператварэнні прадпрыемства ў ААТ, якое адбылося ў 1997 годзе. У 2010 г. завод вырабіў 167 тыс. тонаў цукру, у тым ліку 93 тыс. т. з 769 тыс. т. цукровых буракоў і 71,5 тыс. т. з цукру-сырцу. Сярэднесутачная перапрацоўка дасягнула 7 тыс. т. буракоў. Пастаўкі за мяжу склалі 104 тыс. т. (63%) цукру (тыс.т.: 37,5 — у Расію, 26 — ва Украіну, па 10 — у Казахстан, Кыргызстан і Узбекістан, 1 — у Літву), каля 23 тыс. т. сушаных жамерын і каля 800 т. лімоннай кіслаты агульным коштам $81 мільёнаў. Магутнасць вытворчасці складала 7,5 тыс. т. за суткі[2]. У 2011 г. штодня выпускалася 850 тонаў цукру і адгружалася да 10 вагонаў звыш 6 тонаў[3].

У 2017 г. камбінат быў у «чыстых стратах» на 18 млн руб.[4]

У 2018 г. камбінат быў у «чыстых стратах» на 10 млн руб., а крэдытная запазычаннасць складала 122 млн руб.[4]

Кіраўнікі

правіць
  • Міхаіл Цяцерын (1951-1958)
  • Уладзімір Каханоўскі (1967-1993)
  • Генадзь Карамушка (1993-2006)

Зноскі

  1. Скідзельскі цукровы камбінат // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 14. — С. 455. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5.
  2. Павел Бераснеў, Віктар Пазнякоў Скідзельскі цукровы камбінат — першы на працягу 60 гадоў // Звязда : газета. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 1, 4-5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  3. Марыя Вушкевіч. Скідзельскі цукровы камбінат - адзін з 4 вытворцаў цукру ў Беларусі. Белтэлерадыёкампанія (9 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2014. Праверана 21 студзеня 2017.
  4. а б МА. Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі. Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць