Слабада (Гайненскі сельсавет)
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гайненскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Лагойска, 53 км ад Мінска, 44 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша.
Вёска
Слабада
|
Гісторыя
правіцьУ пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Мураваны Двор, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Няплюевых. Паводле рэвізіі 1811 года, 72 душы мужчынскага полу, належала стацкаму саветніку І. Няплюеву. З 1838 года ўласнасць памешчыка С. Смаляка і яго жонкі Кацярыны. У 1846 годзе 124 сял. душы, у Айнаравіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1866 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1870 годзе 79 душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыцы К. Смаляк. У 1877 годзе Міністэрствам асветы адкрыта штатная школа, для яе ўзведзены ўласны будынак.
У 1886 годзе цэнтр Гайна-Слабодскай воласці, царкоўна-прыходская школа, бровар, вадзяны млын, за 1 вярсту маёнтак Мураваны Двор. Меліся вадзяны млын, карчма, народнае вучылішча.
У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, піцейны дом, цэнтр воласці. У 1905 годзе 19 гаспадарак, якія валодалі 396 дзес. зямлі, уваходзілі ў Тайна-Слабодскую сельскую грамаду. У 1909 годзе пабудавана драўляная капліца. Была прыпісана да Успенскай царквы ў в. Гайна.
На базе дарэвалюцыйнай створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 7 вёсак. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 года да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1919 года ў БССР. У 1924 годзе ў школе вучыўся 61 слабодскі вучань. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Слабадскога сельсавета Лагойскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У вёсцы створаны калгас «Іскра».
У Другую сусветную вайну з пачатку ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 1 двор, загубілі 4 жыхароў, 2 вывезлі ў Германію. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце, 8 — у партызанскай барацьбе.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1800 год — 20 двароў, 145 жыхароў.
- 1886 год — 21 двор, 170 жыхароў.
- 1897 год — 44 двары, 309 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- 1909 год — 52 двары, 327 жыхароў.
- 1917 год — 75 двароў, 391 жыхар.
- 1941 год — 60 двароў, 273 жыхары.
- 1969 год — 63 двары, 190 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2003 год — 38 гаспадарак, 88 жыхароў.
- 2010 год — 29 гаспадарак, 65 жыхароў.
Славутасці
правіць- Капліца — помнік народнага драўлянага дойлідства
Вядомыя асобы
правіць- Ніл Гілевіч (1931—2016) — народны паэт Беларусі.
- Мікола Гіль (1936—2022) — беларускі пісьменнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх