Слабадское возера (возера, Вілейскі раён)

Слабадскоевозера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нарачанка, за 25 км у напрамку на паўночны захад ад горада Вілейка, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Слабада.

Слабадское
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 157,8[1] м
Даўжыня 1,5 км
Шырыня 0,77 км
Плошча 0,86 км²
Аб’ём 0,00433 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,75 км
Найбольшая глыбіня 11 м
Басейн
Плошча вадазбору 6,14 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Слабадское (Беларусь)
Слабадское
Слабадское
Слабадское (Мінская вобласць)
Слабадское
Слабадское
Map

Плошча паверхі 0,86 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,77 км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Найбольшая глыбіня 11 м. Аб’ём вады 4,33 млн м³. Плошча вадазбору 6,14 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 1—4 м, параслі лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя, на паўночным захадзе вышынёй 0,3—0,4 м, абразійныя, тарфяністыя. Пойма шырынёй да 20 м, забалочаная, пакрытая хмызняком. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 30—50 м, пашырана да глыбіні 1—1,5 м. На паўночным захадзе выцякае ручай у Нарачанку.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, лінь, карась і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1980 год.

Літаратура правіць