Слабодкаўскі сельсавет (Бабруйскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Слабо́дкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Слабодка.

Слабодкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бабруйскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Слабодка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 730
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет у складзе Бабруйскага 1-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікая Каменка. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малая Каменка. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР[1]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Балычын. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Слабодка, сельсавет перайменаваны ў Слабодкаўскі[2][3].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3538 чалавек[4], з іх 76,7 % — беларусы, 10,7 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 3730 чалавек[6].

Зноскі

  1. КАМЕНКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 180
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. СЛАБОДКА // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 205
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць