Адкрыць галоўнае меню

Славенская мова (славенск.: slovenski jezik, slovenscina) належыць да заходняй галіны паўднёваславянскіх моў. Лік славенскамоўных — каля 2 млн. чалавек, большасць якіх жыве ў Славеніі. Славенская мова адна з нешматлікіх славянскіх моў, якія захавалі парны лік. Саманазва славенскай мовы (як і славацкай) — «славянская».

Славенская мова
Саманазва: slovenski jezik, slovenščina
Краіны: Славенія, Аўстрыя, Італія, Венгрыя, Харвація, Германія, ЗША, Канада, Аргенціна, Аўстралія, ПАР
Афіцыйны статус: Сцяг Славеніі Славенія,
Сцяг ЕС ЕС
Агульная колькасць носьбітаў: 2,2 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі

Індаеўрапейскія мовы

Славянскія мовы
Паўднёваславянскія мовы
Заходняя група
Пісьменнасць: Лацініца (славенскі алфавіт)
Моўныя коды
ГОСТ 7.75–97: слв 610
ISO 639-1: sl
ISO 639-2: slv
ISO 639-3: slv

АлфавітПравіць

Славенскі алфавіт створаны на лацінскай аснове.

літара гук (МФА) алафоны
A a [a]
B b [b] [p]
C c [ts] [dz]
Č č [tʃ] [dʒ]
D d [d] [t]
Dž dž [ʤ] [ʧ]
E e [e, ɛ]
F f [f]
G g [g] [k]
H h [x] [ɣ]
I i [i]
J j [j]
K k [k] [g]
L l [l, w]
літара гук (МФА) алафоны
Lj lj [ʎ]
M m [m]
N n [n] [ŋ]
Nj nj [ɲ]
O o [o, ɔ]
P p [p] [b]
R r [r]
S s [s] [z]
Š š [ʃ] [ʒ]
T t [t] [d]
U u [u]
V v [v] [f]
Z z [z] [s]
Ž ž [ʒ] [ʃ]