Славутая рэвалюцыя
Славутая рэвалюцыя (англ.: Glorious Revolution) — рэвалюцыя 1688 года ў Англіі, Шатландыі і Ірландыі ў выніку якой быў зрынуты кароль Якаў II Сцюарт. У перавароце ўдзельнічалі Нідэрланды на чале з Вільгельмам Аранскім, які стаў новым каралём Вільгельмам III. Пераварот атрымаў шырокую падтрымку сярод самых розных пластоў англійскага грамадства.
Перадгісторыя
правіцьУ 1685 годзе пасля смерці англійскага караля Карла II на трон Англіі і Шатландыі ўступіў Якаў II, граф Ёркскі. Першапачаткова англійскае грамадства, якое памятала нядаўнюю рэвалюцыю, ставілася да яго лаяльна. Абраны парламент складаўся галоўным чынам з кансерватараў (торы).
Аднак ужо праз некалькі месяцаў пасля каранавання Якаў пачаў праводзіць палітыку, якая выклікала незадавальненне англіканскай большасці. Пад падставай барацьбы з дробнымі мецяжамі кароль стварыў сталае войска, памер якога хутка вырас да 40000 салдат. У лістападзе таго ж 1685г. парламент быў распушчаны. У 1687 годзе кароль выпусціў «Дэкларацыю пра рэлігійную памяркоўнасць», спрыяльную для каталікоў. Асцярогі каталіцкай рэстаўрацыі ў краіне і новага перадзелу ўласнасці адапхнулі ад караля яго натуральных прыхільнікаў — торы. Асаблівую трывогу англікан выклікаў каралеўскі дазвол каталікам займаць афіцэрскія пасады ў войску.[1]
Палітыка рэлігійнай памяркоўнасці выклікала рэзкі пратэст англіканскіх біскупаў. Кароль у адказ загадаў пасадзіць 10 біскупаў у Таўэр. Некаторыя час супернікі Якава спадзяваліся на смерць пажылога караля, пасля чаго трон Англіі заняла б яго дачка-пратэстантка Марыя Сцюарт, жонка Вільгельма. Аднак у 1688 годзе ў 55-летняга Якава II нечакана нарадзіўся сын, гэтая падзея паслужыла штуршком да перавароту. Анты-якабітскія сілы вырашылі абмеркаваць варыянт змены «тырана» на галандскую пару — Марыю і Вільгельма.
Прынц Вільгельм быў найбуйнай постаццю сярод пратэстанцкіх кіраўнікоў у Еўропе, і яго як кіраўніка Нідэрландаў трывожыла перспектыва магчымага англа-французскага саюза і ўмацаванне Якавам II англійскага войска і флоту. Таму адхіленне Якава II ад улады ўяўлялася Вільгельму вельмі пажаданым нават незалежна ад уласных перспектыў стаць кіраўніком Англіі. Дагэтуль Вільгельм некалькі разоў наведваў Англію і заваяваў там вялікую папулярнасць.
Рэвалюцыя
правіцьУ 1688 годзе Якаў II узмацніў ганенні на англіканскае духавенства і канчаткова пасварыўся з торы. Абаронцаў у яго практычна не засталося (Людовік XIV быў заняты вайной за Пфальцкую спадчыну). Незадаволеныя палітыкай караля сем бачных англійскіх палітыкаў — граф Дэнбі, граф Шрузберы, лорд Кавендыш, віконт Лэмлэй, адмірал Расэл, біскуп Лонданскі Комптан і Сідней — напісалі сакрэтнае запрашэнне Вільгельму, дзе засвядчалася, што 19 з 20 англічан будуць вельмі радыя перавароту і ўзыходжанню пратэстанцкага караля.
15 лістапада 1688 года Вільгельм высадзіўся ў Англіі з войскам у 40 тысяч пяхотнікаў (уключаючы матросаў) і 5 тысяч кавалерыстаў. Войска складалася практычна цалкам з пратэстантаў, у тым ліку англійскіх вігаў-эмігрантаў. На яе штандары былі напісаны словы: «Я буду падтрымліваць пратэстанцызм і волю Англіі».
Войска Якава II засяродзілася ў Солсберы, аднак ніводнай сур'ёзнай бітвы не адбылося, большасць военачальнікаў адразу перайшлі на бок Вільгельма, уключаючы генерал-лейтэнанта Джона Чэрчыля. Малодшая дачка караля - Ганна, таксама з'ехала ў лагер Вільгельма. Актыўна падтрымалі пераварот таксама гараджане, пратэстанцкія і парламенцкія лідары, міністры ўрада. Якаў II бег у Францыю, адкуль спрабаваў ажыццявіць рэстаўрацыю, але без усялякага поспеху.
Далейшыя падзеі
правіцьВільгельм адхіліў прапанову торы, паводле якой на прастол уступіла б Марыя, а Вільгельм застаўся б толькі кансортам. У студзені 1689 года парламент абвясціў Вільгельма і Марыю Сцюарт манархамі Англіі, Шатландыі і Ірландыі на роўных правах. 9 верасня 1689 года Вільгельм III далучыўся да Аўгсбургскай лігі супраць Францыі. Праз 5 гадоў Марыя памерла, Вільгельм кіраваў краінай самастойна.
У гады кіравання Вільгельма III былі праведзены глыбокія рэформы, якія заклалі аснову палітычнай і гаспадарчай сістэмы краіны. У гэтыя гады пачынаецца імклівы ўзлёт Англіі і яе ператварэнне ў магутную сусветную дзяржаву. Адначасова закладваецца традыцыя, па якой улада манарха абмяжоўваецца «Білем правоў англійскіх грамадзян». Паменшылася дыскрымінацыя пратэстантаў (Акт пра верацерпнасць), але ўзмацнілася дыскрымінацыя каталікоў.
Зноскі
- ↑ Всемирная история в 24 томах. Том 13. Минск: Литература, 1996. ISBN 985-437-040-2. Стар. 171—178.
Літаратура
правіць- Ивонина Л. И. Вильгельм III Оранский. Вопросы истории, № 3 (1998), стр. 154—159.
- Томсинов В. А. «Славная революция» 1688—1689 годов в Англии и Билль о правах. М.: Зерцало-М, 2010.