Славяна-грэка-лацінская акадэмія
Славяна-грэка-лацінская акадэмія — адна з першых агульнаадукацыйных вышэйшых навучальных устаноў у Расіі. Заснавана ў Маскве ў 1687 па ініцыятыве Сімяона Полацкага, названа Эліна-грэчаскай акадэміяй або Славяна-грэка-лацінскім вучылішчам. Размяшчалася ў Заіканаспаскім манастыры. Першыя кіраўнікі і выкладчыкі — грэкі-манахі, дактары Падуанскага ўніверсітэта браты Іаанікій і Сафроній Ліхуды. Рыхтавала святароў, перакладчыкаў, рэдактараў кніг, выкладчыкаў. У межах акадэміі ажыццяўляліся рэцэнзаванне духоўных кніг, выпраўленне славянскага перакладу Бібліі, барацьба з ератыкамі і вераадступнікамі. У 17 ст. выкладаліся славянскія, грэчаская і лацінская мовы, «сем вольных мастацтваў» і багаслоўе. З 18 ст. курс навучання пашырыўся (нямецкая і французская мовы, медыцына, фізіка). У 1701 акадэмія перайменавана ў Славяна-лацінскую, у 1775 — у Славяна-грэка-лацінскую. У 1814 пераўтворана ў Маскоўскую духоўную акадэмію і пераведзена ў Троіца-Сергіеву лаўру.
Славяна-грэка-лацінская акадэмія | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1685 |
Год закрыцця | 1814 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
У акадэміі вучыліся многія вядомыя дзеячы рускай культуры 17—18 ст., у т.л. М. В. Ламаносаў, А. Дз. Кантэмір, В. К. Традзьякоўскі, першы рускі доктар медыцыны П. В. Поснікаў і інш.
Літаратура
правіць- Славяна-грэка-лацінская акадэмія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 500-501. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).