Славянск
Славя́нск (укр.: Слов'янськ) — горад абласнога значэння ў Данецкай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на рацэ Казённы Тарэц (прыток Северскага Данца, басейн Дона). Уваходзіць у Краматорскую агламерацыю.
Горад
Славянск
Слов’янськ
| ||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
У XVI ст. на тэрыторыі сучаснага Славянска пачалі сяліцца беглыя сяляне з іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі крэпасць Тор. З тых часоў Славянск — цэнтр здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая версія заснавання горада: пад прыкрыццём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэнне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фарміраванню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[3] заснаванне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем'яў.
У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палка. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус горада і стала цэнтрам павета Кацярынаслаўскага намесніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павета Слабадской-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губерні. З 1880-х чыгуначны вузел.
У 1930-я пачаўся рост прамысловасці Славянска. 19 красавіка 2011 горад атрымаў статус курорта дзяржаўнага значэння.
Вайнныя дзеянніПравіць
Пачынаючы з красавіка 2014 г. горад стаў арэнай баявых дзеянняў паміж сепаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч 11 красавіка 2014, калі ўзброеныя аўтаматамі сепаратысты захапілі райаддзел міліцыі і вывесілі там сцяг Расіі[4]. Да 25 красавіка украінскім войскам удалося акружыць горад[5], але толькі 5 ліпеня ўкраінскія ваенныя цалкам вызвалілі горад[6].
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Транспартны вузел Данбаса. Прадпрыемствы з вытворчасці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудавання, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.
Адукацыя і навукаПравіць
Турыстычная інфмармацыяПравіць
Славянск — адзін з найстарэйшых гразелячэбных курортных цэнтраў Украіны. З 19 красавіка 2011 г. з'яўляецца курортам дзяржаўнага значэння. У горадзе дзейнічае краязнаўчы музей.
Вядомыя асобыПравіць
- Мікалай Іларыёнавіч Сямейка (1923—1945) — двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Славянску.
Зноскі
- ↑ Государственный комитет статистики Украины. Сборник: Численность наличного населения Украины на 1 января 2011. Киев 2011. Ответственная за выпуск Тимошенко Г.В.
- ↑ Телефонный код для шестизначных номеров — (626), для пятизначных — (6262).
- ↑ 3,0 3,1 Славянск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. С. 504.
- ↑ Сепаратисти на Донбасі захопили облпрокуратуру та міськвідділ міліції // Українська правда, 11 квітня 2014
- ↑ Нацгвардія оточила Слов’янськ і заблокувала всі в’їзди // Тиждень.ua
- ↑ Вооруженные сепаратисты покинули Славянск // Радио «Эхо Москвы»
- ↑ Славянск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
ЛітаратураПравіць
- Славянск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 504. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Славянск
- Славянск // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)