Сламянка
рака ў Беларусі
Сламя́нка — рака ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, у басейне Нёмана.
Сламянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24 км |
Плошча басейна | 178 км² |
Басейн | Пыранка → Котра → Нёман |
Вадацёк | |
Выток | возера Чыжоўка |
· Каардынаты | 53°55′02,10″ пн. ш. 24°11′15,5″ у. д.HGЯO |
Вусце | возера Зацкава |
· Каардынаты | 53°46′36,95″ пн. ш. 24°13′42,65″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Гродзенскі раён |
Даўжыня ракі 24 км[1]. Плошча вадазбору 178 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Пачынаецца з возера Чыжоўка (на паўднёвым захадзе), цячэ праз азёры Вераўскае, Кальніца, Стаў, Антвозера, упадае ў возера Зацкава (на паўночным усходзе). Вадазбор нізінны. У басейне ракі знаходзяцца азёры Чартова, Сароцкае.
У вярхоўі ракі Парэцкі батанічны заказнік. Уздоўж берагоў працягваецца ландшафтны заказнік Азёры.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
- Сламянка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 529.