Слаяві́на[1] , талом[1] — вегетатыўнае цела водарасцей, грыбоў, лішайнікаў, слізевікоў, некаторых мохападобных, не падзеленае на органы (сцябло, лісце, корань і г.д.) і не маючае сапраўдных тканак, уласцівых сасудзістым раслінам. Слаявіна можа знешне нагадваць органы вышэйшых раслін (напрыклад, слаявіна бурых водарасцей).

Слаявіна
Мадэльны элемент Lamina[d]
Процілегла cormus[d]
Слаявіна лішайніка Dimelaena oreina
Слаявіна водарасці Postelsia palmaeformis

У водарасцей слаявіна складаецца з клеткі ў абалонцы. Калоніі з 4 і болей клетак утвараюць скопішчы простых і разгалінаваных пласцінак, нітак, складаных і марфалагічна дыферэнцыраванных утварэнняў.

У слезівікоў слаявіна ў выглядзе слізістай масы без абалонкі.

У грыбоў слаявіна ад аднаклетачнай да добра развітага міцэлію.

У лішайнікаў слаявіна ў выглядзе ад мала развітых коркавых да ліставатых і кусцістых форм.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць