Словаўтваральная парадыгма

Словаўтваральная парадыгма – сукупнасць вытворных слоў, утвораных на пэўнай ступені дэрывацыі. Рад слоў, што ўключаюць у свой склад у якасці ўтваральнага элемента адну і тую ж марфему. Тыпізаваны набор сінтагматычных акружэнняў (ланцужкоў), характэрных для той ці іншай марфемы. Сістэма словаўтваральных парадыгмаў стварае словаўтваральную парадыгматыку.

Будова словаўтваральнай парадыгмы правіць

Словаўтваральная парадыгма слова можа будавацца на базе любой утваральнай марфемы, як каранёвай, так і афіксальнай, паколькі агульнасць словаўтваральнага значэння (аснова для аб'яднання вытворных слоў у парадыгму) ствараецца не толькі каранёвымі, але і афіксальнымі марфемамі.

Кожная словаўтваральная марфема мае сваю словаўтваральную парадыгму.

Літаратура правіць

  • Беларуская граматыка: У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. — Мінск: Навука і тэхніка, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. — Мінск: Вышэйшая школа, 1978.