Слонка
Сло́нка[1], Слука[2], Вальдшнэп[1], Сломка (Scolopax rusticola) — птушка сямейства Бакасавыя (Scolopacidae) атрада Сеўцападобныя (Charadriiformes).
Слонка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Scolopax rusticola Linnaeus, 1758 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Падвіды | |||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьДаўжыня цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі і светлымі стракацінамі, брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Корміцца чарвямі, смаўжамі, насякомымі.
Арэал і экалогія
правіцьЖыве ў вільготных мясцінах, паблізу балот. У Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Зімуе на поўдні Еўразіі і ў паўночнай Афрыцы.
Значэнне і выкарыстанне
правіцьАб’ект палявання. Мяса ў большасці выпадкаў вымагае марынавання. Паляўнічым прысмакам лічацца маладыя слонкі, запечаныя цалкам (з вантробамі), якіх падаюць на грэнках, нашмараваных паштэтам. Старэйшых лепш тушыць, а таксама рабіць паштэты. Можна ўжываць тыя самыя рэцэпты, паводле якіх гатуюць курапатак, фазанаў.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Літаратура
правіць- Белы А. Слонка // Праект «Наша ежа»
- Слонка, вальдшнэп // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 21—22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонка